Здароўе і спорт

У «Нёмана» нічыя ў Гомелі

«Нёман», прадэманстраваўшы ў суботу 3 чэрвеня добрую гульню ў Гомелі, так і не здолеў атрымаць перамогу над мясцовай камандай і адправіўся ў Гродна толькі з адным ачком.

Гродзенцы першымі адкрылі лік на 5-й хвіліне. Якімаў дакладным далёкім ударам патрапіў у вароты гамяльчан. Але пасля хуткага ўзяцця варот суперніка каманда Ігара Кавалевіча паступова стала адыходзіць у абарону. На 22-й хвіліне матчу адбыўся непрыемны інцыдэнт: грузінскі абаронца «Нёмана» Гіоргій Кантарыя пасля сутыкнення з супернікам няўдала прызямліўся на газон і зламаў ключыцу.

Траўма ключавога гульца «Нёмана» і стала пераломным момантам у матчы. Гаспадары скарысталіся перастаноўкамі і вымушанай заменай у «Нёмане» і здолелі на 27-й хвіліне зраўняць лік. А ўжо на 32-й выйсці наперад. Аўтарамі галоў у «Гомеля» сталі Карніцкі і Сітко.

У самым канцы першай паловы жоўта-зялёныя маглі зраўняць лік, але мяч пасля далёкага ўдару Якімава трапіў у перакладзіну і тым самым выратаваў «Гомель» ад гола.

У другім тайме гродзенцы дадалі ў гульні і пайшлі яшчэ большымі сіламі наперад, што і прынесла вынік на 63-й хвіліне. Пасля дакладнай перадачы Рудзіка капітан «Нёмана» Павел Савіцкі здолеў рэалізаваць выхад адзін у адзін і зраўняў лік у матчы.

Ужо пад самы занавес матчу выдатны шанец завяршыць гульню перамогай мелі гродзенцы, але эфектны ўдар праз сябе Канцавога здолеў адбіць галкіпер «Гомеля» Рудзянок.

У выніку суддзя зафіксаваў баявую нічыю 2:2.

У чарговы раз галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля матчу сваёй каманды ў чэмпіянаце застаўся задаволеным гульцамi.

«Добры матч быў. Гэта той выпадак, калі кожнай камандзе было б крыўдна сёння прайграць. Валiдольны матч быў - маглі выйграць мы, мог выйграць „Гомель“. Да апошняй хвіліны каманды гулялі ў адкрыты футбол, змагаліся. У нас была вымушаная сітуацыя, звязаная з траўмай Кантарыi. Мы павінны былі зрабіць вымушаную замену, вымушаныя перастаноўкі. У цэлым, я сваёй камандай задаволены. „Гомель“ вельмі добрая каманда. Атрымалася так, як атрымалася. Думаю, што заўзятары ад такога футбола толькі выйгралі».

Пасля 11-ці тураў гродзенцы займаюць 5-ы радок у турнірнай табліцы і маюць у сваім актыве 18 ачкоў. Наступную гульню жоўта-зялёныя правядуць ужо ў Гродне 15 чэрвеня, дзе будуць прымаць ФК «Мінск».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024