Горад

400 фатаграфій і сотні цацак. У абласной бібліятэцы адкрылася выстава прысвечаная дзецям Гродзеншчыны XIX-XX ст.

Выстава пад назвай «Но детских лет люблю воспоминанье…», якая расказвае пра жыццё дзяцей Гродзеншчыны XIX-XX стагоддзяў, адкрылася напярэдадні Дня абароны дзяцей у аддзеле мастацтваў «Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі iмя Карскага». На выставе прадстаўлены экспанаты вядомых гродзенскіх калекцыянераў Аляксандра Севенкі, Алега Ярша і іншых.

Усяго ў бібліятэцы выстаўлена больш за 600 экспанатаў, якія ўжо смела могуць знайсці сваё месца ў музеі. Гэта ўнікальныя фатаграфіі маленькіх гараджан у розны час у парку Жылібера і на старых вуліцах Гродна ды каштоўныя цацкі, якія ў свой час жадалі набыць многія дзеці.

«Наша выстава разлічана не толькі на дзяцей, але і на дарослых, якія з дапамогай многіх экспанатаў змогуць успомніць свае дзіцячыя гады і панастальгаваць.

Упершую чаргу наша выстава прысвечана дзіцячай фатаграфіі: прадстаўлена ў каля 400 здымкаў з прыватных калекцый. Таксама ў нас выстаўлена шмат цацак, пра якія марылі многія савецкія дзеці. Гэта розныя салдацікі, лялькі, а таксама дзіцячая ГДРаўская чыгунка і розная тэхніка. Ёсць у нас і вельмі ўнікальны экспанат — дзіцячая калыска XIX стагоддзя», — распавяла галоўны бібліятэкар аддзела мастацтваў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі iмя Карскага Аксана Богдан.

Выстава будзе доўжыцца ў бібліятэцы па адрасе Савецкая, 25 да верасня. Уваход вольны.

Рэжым работы: з 10.00 да 20.00; пятніца з 10.00 да 19.00, нядзеля з 10.00 да 18.00.
Летні перыяд: з 10.00 да 19.00, пятніца з 10.00 да 18.00, нядзеля з 10.00 да 18.00.
Выхадны дзень — субота.

Даведкі па тэлефоне 77 20 86.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024