Здароўе і спорт

«Усё рабілі для агульнай бяспекі». Гродзенская міліцыя пракаментавала затрыманне брэсцкіх фанатаў на фінальным матчы Кубка Беларусі

Пасля фінальнага свістка матча Кубка Беларусі, які прайшоў 28 мая ў Гродне, мiлiцыя затрымлівала фанатаў брэсцкага «Дынама» для агульнай бяспекі. Так патлумачылі дзеянні супрацоўнікаў у прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Пасля фінальнага свістка некалькі дзясяткаў фанатаў брэсцкай каманды вырваліся на футбольнае поле, каб павіншаваць «Дынама» з заваяваннем доўгачаканага трафея. Некаторыя фанаты не паспелі нават дабегчы да поля — іх затрымалі супрацоўнікамі міліцыі, якія забяспечвалі парадак падчас мерапрыемства.

«Усе фанаты брэсцкага „Дынама“, якіх спынялі супрацоўнікі міліцыі пасля фінальнага свістка пры прарыве на футбольнае поле, былі адпушчаныя без складання пратаколаў. Просім грамадзян з разуменнем ставіцца да дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі, якія ўсё рабілі для агульнай бяспекі і для таго, каб вялікае футбольнае свята ў Гродна не было азмрочана непрыемнымі інцыдэнтамі», — расказалі ў прэс-службе гродзенскай міліцыі.

Уладальнікам Кубка Беларусі 2016/17 года сталі футбалісты брэсцкага «Дынама», якія ў серыi пенальці абыгралі салігорскі «Шахцёр».

«Дынама» (Брэст) — «Шахцёр» (Салігорск) — 1: 1 (0:0, 1:1, 0:0) па пенальці — 10:9

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024