Горад

Аўтар праекта рэстаўрацыі піўзавода: «Сцены трэцяга паверху можам страціць нават ад моцнага ветру»

Нягледзячы на пажар, гродзенскі піўзавод, як і планавалася, 26 мая будзе выстаўлены на аўкцыён. Цана на гісторыка-культурную каштоўнасць у цэнтры горада не ўпала і складае каля 1,5 мільёна рублёў. Ці можна прадаць закінуты завод у цяперашнім стане і што з ім рабіць, Hrodna.life спытаўся ў Арцёма Бубена, стваральніка апошняга праекта рэканструкцыі аб’екта.

Зараз Арцём жыве ў Мінску, а калі вучыўся ў Гродзенскім палітэхнічным каледжы распрацаваў архітэктурны праект рэстаўрацыі піўзавода: з музеем, хостэлам і рэстаранам. Нават нягледзячы на пажар хлопец лічыць, што і цяпер яго праект можна рэалізаваць.

«Як толькі пажар адбыўся, усе сталі мне пісаць і тэлефанаваць, такое адчуванне, што ён належыць мне і ўсе лічаць належным мне паведаміць. Мой праект яшчэ можна рэалізаваць. Але з улікам таго, што прыйдзецца выдаткаваць вялікую суму на аднаўленне даху і часткі трэцяга паверха, якія згарэлі. Без своечасовага ўмацавання рэшты апорных фасадных сцен і перакрыццяў, калі яны таксама пацярпелі, не абысціся. Верагодна, фасады мы можам страціць нават ад моцнага ветру, з прычыны тых жа травеньскіх навальніц. Адпаведна, прыйдзецца нанова адбудоўваць трэці паверх і дах».

Зараз Арцём з нецярплівасцю чакае вынікаў аўкцыёну. Калі знойдзецца інвестар, хлопец гатовы яму прапанаваць дапамогу ў выглядзе свайго праекта.

«Завод зноў выстаўлены на таргі, за тую ж суму, што і да пажару. Хачу памыліцца, але думаю, што гэтае кола будзе працягвацца, пакуль яго не купяць за драбязу, альбо пакуль ён не разваліцца канчаткова. А пасля прывабны кавалачак зямлі ў цэнтры на набярэжнай прададуць пад чарговы гандлёвы цэнтр або гасцініцу. Больш з гэтай нагоды мне няма чаго дадаць, бо я ніяк паўплываць на лёс помніка архітэктуры не магу».

Аўкцыён, дзе ў тым ліку будуць у чарговы раз прадаваць былы піўзавод, пройдзе ў Гродзенскім гарвыканкаме ў пятніцу, 26 мая.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024