NaviBand выступіць у Гродне на фінале Кубка Беларусі па футболе

Фінальны матч Кубка Беларусі па футболе пройдзе 28 мая ў Гродне. Пачатак у 17.00. А дзве гадзіны раней, у 15.00, пачнецца канцэрт фіналістаў конкурса «Мова. Музыка. Футбол!», на якім у якасці гасцей выступяць NaviBand, якія сёлета прадстаўлялі Беларусь на «Еўрабачанні».

Канцэрт пройдзе на пляцоўцы перад стадыёнам. Гурты, якія прайшлі ў фінал: Mashin' Gun, «Сталіца Marsa» і Laurynienka. Яны пазмагаюцца за перамогу, а таксама за галоўны прыз: здымкі кліпа. Пераможцу будзе выбіраць вялікі склад журы са спартоўцаў, музыкаў і журналістаў.

soundcloud.com/artsiadziba/mashin-gun-piersy

soundcloud.com/artsiadziba/ctalitsa-marsa-na-futbole-konkurs-mova-muzyka-futbol

soundcloud.com/artsiadziba/laurynienka-hei-malady

У фінале чэмпіянату сустракаюцца салігорскі «Шахцёр» і брэсцкае «Дынама».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024