Шпіталі Гродзеншчыны і Падляшша разам змагаюцца за еўрапейскія грошы

Упраўленне аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама 17 мая падпісала пагадненне з Медычным універсітэтам у Беластоку. Яны разам паспрабуюць атрымаць фінансаванне Еўрасаюза на пакупку апаратуры і даследаванні, інфармуе bialystokonline.pl.

Падляшша і Гродзеншчына ўдзельнічаюць у конкурсе ў межах праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна 2014−2020. Шэсць падляшскіх устаноў аховы здароўя разам з беларускімі партнёрамі падалі папярэднія варыянты праектаў, якія былі пазітыўна ацэненыя і прайшлі ў другі этап конкурса. На сустрэчы 17 мая, акрамя падпісання дамовы, партнёры таксама дапрацоўвалі дэталі праектаў. Падаць дэталізаваныя заявы трэба будзе ў чэрвені.

Дамову падпісвалі начальнік упраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Стрыжак і прафесар Марцін Манюшка, прарэктар Медуніверсітэта ў Беластоку. Фота: Dorota Mariańska, bialystokonline.pl
Еўрапейскія грошы на супольныя праекты хочуць атрымаць: з беларускага боку — абласны клінічны шпіталь, перынатальны цэнтр, бальніца хуткай дапамогі, «Псіхіятрыя-наркалогія» і гарадскія станцыі хуткай дапамогі, а з польскага боку — шпіталі ў Беластоку, Ломжы і Сувалках, псіхіятрычны шпіталь у Харошчы, хуткая дапамога з Беластоку і Ломжы.

Як піша rynekzdrowia.pl, бальніцы хочуць, між іншым, купіць лапараскапічнае абсталяванне для аддзяленняў уралогіі і неанатальнай інтэнсіўнай тэрапіі. У планах таксама даследаванні, навучанне першай дапамозе, праграмы прафілактыкі раку, змаганне з астэапарозам. Адзін з элементаў планаванага супрацоўніцтва — паляпшэнне якасці псіхіятрычнай дапамогі.

Па словах прарэктара Медуніверсітэта ў Беластоку Марціна Манюшкі, псіхіятрыя і анкалогія гэта сферы, у якіх Гродна і Беласток супрацоўнічаюць шмат гадоў. У беластоцкім універсітэце шмат студэнтаў і аспірантаў з Беларусі, якія дасягаюць навуковых поспехаў.

Беларускі бок спадзяецца, што ў межах супрацоўніцтва атрымаецца арганізоўваюць навуковыя семінары і канферэнцыі, абмен супрацоўнікамі і іх навучанне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024