Розыгрыш бонсцікаў ад Hrodna.life: падводзім вынікі конкурса

Цягам некалькіх дзён гродзенцы маглі паўдзельнічаць у конкурсе ад Hrodna.life і выйграць два камплекты бонсцікаў з альбомамі для іх збірання. Усяго мы атрымалі 30 каментарыяў, але не ўсе ў выніку далі іх аўтарам шанец на перамогу. Правер ніжэй, ці не ты перамог. І нават калі не — не сумуй. Тым больш ужо 21 мая Бонсцікі прыедуць у Гродна ў парк Жылібера!


Нагадваем умовы: трэба было зрабіць фота чалавека з бонсцікамі (фота сябе ці дзіцёнка) і апублікаваць з хэштэгам #hrodnalife. Не ўсе ўдзельнікі выканалі гэта правільна (былі фота толькі бонсцікаў без чалавек, былі фота без хэштэга). Некалькі розных фота з аднаго акаўнта залічваліся як адзін шанец у лёсаванні. Фота з розных сацсетак аднаго чалавека залічваліся як асобныя шанцы. Фота з розных акаўнтаў аднаго чалавека ў адной сацсетцы залічваліся як адзін шанец.

Такім чынам, з 30 каментарыяў пад навіной у розыгрышы ўдзельнічала 18.

Выбіраў пераможцаў генератар выпадковых лічбаў random.org. Першыя дзве лічбы, якія ён выдаў: 9 і 14.

У выніку альбом у выглядзе касмічнага карабля і 15 бонсцікаў атрымлівае Юлія Абрамчык, а альбом у выглядзе аднаго з герояў і таксама 15 бонсцікаў - Кацярына Грахольская. Мы звяжамся з пераможцамі, каб перадаць ім падарункі.

[irp posts="22 073″ name="22 мільёны прыліпалаў - гэта толькі пачатак. На Беларусь ідзе новая хваля бонсцікаў"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024