Амаль 14 тысяч турыстаў з 48 краін наведалі Гродна з моманту ўстанаўлення бязвізавага рэжыму

Часцей за ўсё ў Гродна і на тэрыторыю спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал» прыязджаюць палякі. Сярод краін, жыхары якіх ахвотна наведваюцца на Гродзеншчыну, — Літва, Латвія, Германія, Італія, Вялікабрытанія. Аднак наш рэгіён наведваюць турысты не толькі з бліжэйшых дзяржаў. У гэтым годзе ў нас гасцявалі грамадзяне Аўстраліі, Мексікі, Нігерыі, Туніса і Японіі, піша grodnonews.by.

Турыстычны сезон пачаўся паспяхова: не раз у апошнія два месяцы ставіліся рэкорды па колькасці бязвізавых турыстаў, якія прыязджаюць да нас на выходныя. Запатрабаваныя ў замежнікаў экскурсійныя праграмы па значных аб’ектах гісторыка-
культурнай спадчыны Прынёманскага краю, аграэкасядзібы, адпачынак на прыродзе, прагулкі на цеплаходзе па Аўгустоўскім канале і веламаршруты. Апошніх, дарэчы, становіцца ўсё больш.

[irp posts="21 028″ name="Польскія велатурысты ў бязвізавым Гродне: Людзі ветлівыя і горад прыгожы, але для велааматараў непрыстасаваны""]

Плануецца, што неўзабаве на Аўгустоўскім канале адкрыецца 50-кіламетровы веламаршрут «Яцвяжскі», які прадугледжвае наведванне памятных гістарычных месцаў. Менавіта з яго замежнікі, якія перасякаюць мяжу на ровары ў пункце пропуску «Лясная-Рудаўка» будуць пачынаць знаёмства з беларускай часткай Аўгустоўскага канала. Маршрут прадугледжвае наведванне дотаў Гродзенскага ўмацаванага раёна № 68, славутасцяў, звязаных з падзеямі Першай сусветнай вайны, шлюзаў, музеяў, іншых месцаў,
якія распавядаюць пра гісторыю Аўгустоўскага канала і Гродзенскага краю.

[irp posts="20 595″ name="Па вадзе, на ровары і пешшу. Перайсці мяжу на Аўгустоўскім канале стала прасцей"]

А прагулкі на цеплаходзе «Нёман» ужо сталі абавязковай часткай азнаямленчых экскурсій па тэрыторыі турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал» і карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў замежных турыстаў. Аматараў водных экскурсій цеплаход прымае штодня з раніцы і да позняга вечара. Цеплаход адпраўляецца ад прычала на шлюзе Дамброўка, здзяйсняе гадзінны шпацыр па канале. З адкрытай палубы адкрываецца від на маляўнічыя месцы памежжа, а самым цікавым момантам воднага падарожжа, як адзначаюць турысты, становіцца шлюзаванне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024