Горад

Кола агляду ізноў з’явіцца ў Гродне, а ля аўтавакзала пабудуюць фастфуд

У Гродне плануюць усталяваць кола агляду, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Болтрык.

Участак для ўстаноўкі атракцыёна вылучаны ў Каложскім парку. Ёсць і інвестар, які праяўляе зацікаўленасць у рэалізацыі праекта.
Свайго кола агляду ў Гродне няма ўжо каля трох дзясяткаў гадоў, раней атракцыён размяшчаўся менавіта ў Каложскім парку.

Кола ў парку ў 1980-я гады.

Від з кола, 1982 г.

«У горадзе вызначана 20 участкаў для размяшчэння аб’ектаў грамадскага харчавання, гандлю, грамадскага прызначэння. Чатыры з іх з пачатку года ўжо былі рэалізаваны на аўкцыёне. У прыватнасці, у спальным раёне Альшанка з’явяцца два новых гандлёвых аб’екта, на вуліцы Замкавай будзе ўзведзена адміністрацыйна-гандлёвы будынак», — распавёў Андрэй Болтрык.

[irp posts="14 330″ name="Новы офісны будынак на Замкавай: чарговы цвік у труну гістарычнага цэнтра?"]

У бліжэйшы час на таргі будзе выстаўлены ўчастак па праспекце Касманаўтаў насупраць аўтавакзала, цікавасць да яго праяўляюць прадстаўнікі вядомых сетак хуткага харчавання. Вось канцэпт магчымага будынка:

www.youtube.com/watch?v=2Yg9FDcqV6g

Яшчэ адзін аб’ект грамадскага харчавання будзе пабудаваны ў раёне лесапарку Пышкі. Для патэнцыйных інвестараў выдзелены і ўчастак пад гандлёвы комплекс у спальным раёне Альшанка.

Таксама ў Гродне працягваецца будаўніцтва буйнога гіпермаркета «Трыніці» па праспекце Янкі Купалы. Інвестпраект прадугледжвае стварэнне больш як 2,5 тыс. працоўных месцаў.

[irp posts="7007″ name="Польскі банк выдаў крэдыт на 55 млн еўра на будаўніцтва цэнтра Trinity ў Гродне"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024