Спадчына

«Памяці прысвячаецца». Гродзенцы знялі тэматычнае відэа да Дня Перамогі

Гродзенская каманда VPC (Video Production Crew) зняла тэматычнае відэа, прысвечанае Дню перамогі, на верш Рыгора Барадуліна «Бацьку».

«Наш новы праект „Памяці прысвячаецца“ — гэта даніна павагі дзядам, прадзедам, якія ваявалі за нашу будучыню. Напэўна, няма такой сям'і ў Беларусі, у якой бы вайна не забрала блізкага чалавека. І таму гэтая гісторыя блізкая кожнаму, — кажа адзін з аўтараў відэа Ілля Суханосiк. — Гэта быў сумесны праект з фатографам Дзмітрыем Гаўронiкам, але ў выніку ў нас атрымаліся кардынальна розныя гісторыі. Здымкі праходзілі ў Музеі гарадскога побыту і гісторыі Гродна Януша Парулiса, пры ўдзеле мадэляў скаўцiнгавага агенцтва Sigma (Гродна). Апошнія кадры былі знятыя на вайсковых могілках на вулiцы Белуша».

Каманда VPC ужо даўно займаецца здымкай розных сацыяльных праектаў для дзяцей з прытулкаў, школ-інтэрнатаў і дабрачынных цэнтраў, а таксама для Пункта часовага ўтрымання безднадзорных жывёл (САХ) і «Адданага сэрца».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024