Казакі, рэканструктары і патрыятычныя клубы сабраліся ў Гродне напярэдадні Дня Перамогі

Гродзенскі фестываль славянскіх адзінаборстваў як заўсёды праходзіў два дні: 7 мая ў закрытай зале і 8 мая на пляцоўцы ля Кургана Славы. Паўдзельнічаць прыехалі клубы адзінаборстваў i рэканструктараў з Гродзенскай вобласці, розных гарадоў Беларусі і блізкага замежжа.

Гэта ўжо 17-ы па ліку фестываль. Апошнія гады яго адмыслова праводзяць напярэдадні Дня Перамогі. Звычайныя ўдзельнікі: казакі, рэканструктары і моладзевыя патрыятычныя клубы. Праграма фестывалю складаецца з паказальных выступленняў, разнастайных турніраў, бою «сценка на сценку» і канцэрта.

Самымі відовішчнымі сталі турнір па гістарычным фехтаванні, турнір лучнікаў, але больш захоплівалі эфектныя паказальныя выступленні казацкага коннаспартыўнага клуба «Ярмак».

Таксама напярэдадні Дня Перамогі на Курган Славы прыбыў перасоўны фургон — мабільная экспазіцыя Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Ён быў у Гродне толькі адзін дзень. 9 мая фургон будзе ўжо ў іншым горадзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024