Горад

Напярэдадні 9 мая ў Каложскім парку заклалі чарговую алею «Сирень Победы»

Ветэраны, школьнікі, кіраўніцтва горада ды прадстаўнікі праваслаўнай царквы 6 мая недалёка Каложы ўрачыста заклалі алею «Сирень Победы». Гэта частка міжнароднага праекта.

Кусты бэзу бясплатна прадаставіў Цэнтральны батанічны сад Акадэміі навук Беларусі. Іх асабіста ў Гродна прывёз акадэмік Уладзімір Рашэтнікаў. У алею увайшоў 21 куст розных гатункаў.

Кожны гатунак бэзу мае сваю назву, якая размешчана на спецыяльных этыкетках. Напрыклад, гатунак імя Канстанціна Заслонава — там жа распавядаецца кароткая гісторыя героя, у гонар якога расліну назвалі.

Падобная алея «Сирень Победы» ужо ёсць недалёка ад Каложы, яе заклаў прыход у 2016 годзе. Праз год савет ветэранаў Ленінскага раёна праявіў ініцыятыву працягнуць акцыю, а прыход Каложскай царквы на чале з Аляксандрам Балоннікавым падтрымаў іх і звярнуўся ў батанiчны сад за чарговымi кустамі бэзу.

Міжнародны праект «Сирень Победы» быў задуманы і пачаты ў 2011 годзе Саветам батанічных садоў Расіі і Беларусі як працяг выдатнай традыцыі - пасадкі кустоў бэзу ў гонар перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Бэз даўно стаў сімвалам перамогі, бо ў маі 1945 года ён квітнеў асабліва бурна. Таксама савецкіх воінаў-вызваліцеляў, якія вярталіся дадому, усюды сустракалі менавiта кветкамi бэзу.

У матэрыяле Hrodna.life iкона выразна бачная
Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024