Здароўе і спорт

Масавым велапрабегам сотні гродзенцаў адкрылі новы сезон

У нядзелю 7 мая на вуліцах Гродна сотні аматараў ровара адкрылі новы сезон. Традыцыйна ў гэты дзень акрамя заезду прайшлі і розныя конкурсы на Савецкай плошчы.

Не напалохаў аматараў двухколавага транспарту і дождж, які ішоў перад самым стартам мерапрыемства. Не паспелі веласіпедысты стартануць, як ён скончыўся. Гэта многім падняло настрой.

Стартавалі ўдзельнікі прабегу ад Савецкай плошчы. Далей маршрут праходзіў па вуліцы Маркса і праспекце Касманаўтаў у бок Румлёўскага мосту, далей па праспекце Купалы, вуліцы Савецкіх памежнікаў, Новым мосце, вуліцы Фестывальнай, БЛК, Горкага і Савецкай.

Пасля велапрабегу на Савецкай плошчы прайшлі конкурсы. Выбіралі самых яркіх веласіпедыстаў: у лепшым шлеме і на лепшым ровары. Таксама ўпершыню на адкрыцці сезону прайшоў велабол і быў арганізаваны лабірынт для веласіпедыстаў.

Колькі чалавек прыняло ўдзел у велапрабегу, пакуль арганізатары сказаць не могуць — яшчэ будуць лічыць. Але, мяркуючы па здымках, менш чым у мінулым годзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024