Здароўе і спорт

«Гродна-93» у фінале чэмпіянату Беларусі сустрэнецца з мінскімі «Цмокамі»

Прадэманстраваўшы самую яркую паўфінальную серыю за апошнія тры сезоны, баскетбалісты «Гродна-93» ў чарговы раз выйшлі ў фінальную частку чэмпіянату Беларусі, дзе сустрэнуцца з добра знаёмымі мінскімі «Цмокамі».

Апошняя пятая гульня ў паўфінальнай серыі з магілёўскім «Барысфенам» (5 мая) была самай складанай, бо на кану быў выхад у фінал. Да вырашальнага матчу ў Магілёве лік у серыі быў 2:2.

З-за хвалявання гродзенцы прайгралі першую чверть суперніку. Але ўсе наступныя тры таймы каманда Андрэя Васiлеўкі выйграла. У выніку гродзенцы атрымалі важную перамогу і змаглі ў чарговы раз выйсці ў фінал чэмпіянату Беларусі.

«Барысфен»: «Гродна-93» — 83:98 (27:25, 19:26, 15:22, 22:25). Вынік серыі: 2:3

Супернікам гродзенцаў у фінале сталі баскетбалісты мінскіх «Цмокаў», якія з лікам 3:0 у паўфінале абыгралі «Рубон».

Мінскія баскетбалiсты выйгравалі чэмпіянат Беларусі 8 разоў запар. У актыве гродзенскай каманды столькі ж чэмпіёнскіх тытулаў, вось толькі апошні з іх заваяваны ў далёкім 2004 годзе.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024