Горад

«Кірмаш даўніны» ў Гродне будзе праходзіць кожны месяц

«Кірмаш даўніны», які ўпершыню праходзіў у апошнія выходныя красавіка ў цэнтры Гродна, спадабаўся гараджанам і гасцям горада. Цяпер такая выстава старых прадметаў будзе праходзіць у Гродне ў канцы кожнага месяца.

За два дні на кірмашы пабывала каля 200 калекцыянераў з розных месцаў Беларусi. Многія з іх удзельнічалі ў падобным мерапрыемстве ўпершыню і ім няма з чым параўноўваць, таму большасць засталася задаволеная і жадае, каб кірмаш у Гродне праходзіў часцей.

Праз выставу даўніны за два дні прайшло шмат людзей, адбываўся гандаль і абмен. Сярод наведвальнікаў шмат мясцовых жыхароў, былі і замежныя турысты з Польшчы, Прыбалтыкі, Германіі, Кітая і другiх краiн.

«Мы прасілі дазволіць правядзенне нашага кірмашу адзін раз у квартал, а ў вынiку нам дазволілі кожны месяц. Мы з задавальненнем прынялі гэтую прапанову. І зараз у апошнюю суботу і нядзелю месяца будзем праводзіць кірмаш, якому нам прапанавалі прыдумаць брэндавую назву», — сказаў арганізатар кірмаша, кіраўнік клуба калекцыянераў «Скарабей» Віктар Какарэка.

Падзяліцца
Меткі: турызмхобі

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024