Гадзіннік на Фарным касцёле, які спыніўся пасля смерці наглядчыка, неўзабаве адновіць працу

Старадаўні механізм вежавага гадзінніка на Фарным касцёле спыніўся пасля смерці адзінага наглядчыка Юзафа Ясюкевіча. Пробашч касцёла Ян Кучынскі кажа, што турбавацца не трэба: ёсць чалавек, які будзе надалей даглядаць гадзіннік.

«Хвалявацца гараджанам не трэба. Усё нармальна — гадзіннік ідзе, проста зараз няправільна паказвае час. Падчас пахавання наглядчыка пра гадзіннік забыліся, але я іх асабіста ўжо сам заводзіў. У нас ёсць чалавек, які зоймецца гэтай справай і ўсё будзе функцыянаваць як раней. Хто гэты чалавек — распавядзем пазней, калі гадзіннік будзе нармальна паказваць час», — расказаў Hrodna.life настаяцель Фарнага касцёла Ян Кучынскі.

Наглядчык Юзаф Ясюкевіч памёр увечары 30 красавіка, яму стала кепска на працоўным месцы, ля гадзінніка. Апошнім часам ён меў праблемы з сэрцам і неўзабаве павінен быў перажыць аперацыю, але на дачакаўся яе. Яму было 67 гадоў. Гадзіннікам на вежы касцёла ён займаўся апошнія 32 гады.

Юзаф Ясюкевіч на працоўным месцы. Фота: Ірына Новік


Аналага гродзенскаму гадзінніку, які датуецца пачаткам 16 ст., у Еўропе няма. Нават у Празе, у знакамітых курантах з рухомымі фігуркамі, не захаваўся арыгінальны механізм, яго цалкам замянілі сучасным. У Гродне механізм цудам ацалеў.

Занядбаны вежавы гадзіннік аднавілі ў канцы 1980-х па ініцыятыве тагачаснага дацэнта фізічнага факультэта ГрДУ Аляксандра Мілінкевіча. З таго часу, з 1989 года, калі гадзіннік наноў усталявалі ў вежы, Юзаф Ясюкевіч, які прымаў удзел у рэстаўрацыі, штодня ўздымаўся на вежу каб уручную заводзіць механізм. Яго паслугі аплачваў бюджэт горада. Ён быў адзінім у Беларусі наглядчыкам вежавага гадзінніка.

Апошнія прыступкі перад гадзіннікавым механізмам

Від на горад з працоўнага месца наглядчыка гадзінніка

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024