Падляшша і Гродзеншчына падпісалі дамову аб супрацы

Дамову аб супрацоўніцтве паміж Падляшскім ваяводствам Польшчы і Гродзенскай вобласцю падпісалі 28 красавіка ў гатэлі «Варшава» ў Аўгустове. Дакумент акрэслівае ўмовы супрацы ў эканоміцы, інвестыцыях, прадпрымальніцтве, памежным руху, трансгранічных праектах, інфраструктуры і культуры. Асаблівае значэнне абодва бакі надаюць сумесным дзеянням па развіцці трансгранічнай супрацы і Аўгустоўскага канала.

«Гэта ўзмацняе супрацу і вызначае наш шлях надалей», — мяркуе маршалак Ежы Ляшчыньскі, што ўзначальваў польскую дэлегацыю. На думку Уладзіміра Краўцова, старшыні Гродзенскага аблвыканкама, «юрыдычнае афармленне пагадненняў з’яўляецца яшчэ адным імпульсам да развіцця паспяховага супрацоўніцтва».

Гродненская дэлегацыя на перамовах аб супрацы
«Нягледзячы на шэраг iнвестыцый, што былі зроблены да гэтага часу, турыстычная інфраструктура вакол Аўгустоўскага канала ўсё яшчэ патрабуе ад нас сталай інтэнсіўнай працы. Прыцягненне знешніх сродкаў дазволіць асвоіць тэрыторыю з пункту гледжання дарожнай інфраструктуры, стварэння веласіпедных сцежак, пешых маршрутаў і падтрымання канала ў належным стане», — адзначыў Ежы Ляшчыньскі.

Гродзенскі старшыня аблвыканкама таксама адзначыў важнасць трансгранічнага турызму для эканамічнага развіцця рэгіёна. «Наш малы і сярэдні бізнес ужо адрэагаваў на бязвізавых турыстаў - з’явіліся кавярні, рэстараны, невялікія гасцініцы, адкрылі многа новых музеяў». У планах аблвыканкама — музеефікацыя фартоў вакол Гродна і больш актыўнае аднаўленне гістарычных аб’ектаў, каб было што паказаць замежным турыстам.

Ежы Ляшчыньскі (злева) і Уладзімір Краўцоў падпісалі дамову аб супрацы паміж Падляшскім ваяводствам і Гродзенскай вобласцю
Паўплывае падпісанне дамовы і на эканамічны рост Гродзеншчыны, мяркуе старшыня аблвыканкама. Акрамя таго, што турыстам трэба спачатку паказаць прыроду і гісторыю, варта пазнаёміць іх з дасягненнямі гродзенскай медыцыны, прапаноўваць прамысловы турызм — наведванне прадпрыемстваў Гродзеншчыны і знаёмства з інавацыйнымі прадпрыемствамі, напрыклад, Паркам высокіх тэхналогій.

«Услед за гэтым звычайна ідзе дзелавое супрацоўніцтва», — мяркуе Уладзімір Краўцоў. Тым больш, перадумовы для гэтага ёсць: «Тавараабарот з Польшчай у нас стала расце, летась склаў 106% ад папярэдняга. Апошнім часам, у сувязі з увядзеннем бязвізавага рэжыму, актывізаваліся бізнесовыя колы. Вымалёўваецца буйны трансгранічны праект стварэння мульцімадальнага лагістычнага цэнтра, ім займаецца наша свабодная эканамічная зона, з польскага боку ёсць цікавасць да перапрацоўчых прадпрыемстваў Смаргонскага рэгіёна».

Традыцыйна бакі абмяняліся падарункамі. Уладзімір Краўцоў уручыў польскай дэлегацыя выяву з Фарным касцёлам у Гродне
Таксама Уладзімір Краўцоў распавёў аб падрыхтоўцы прапановаў, звязаных з пашырэннем зоны бязвізавага рэжыму: «Калі наш аэрапорт увойдзе ў бязвізавую зону, то адкрыюцца дадатковыя магчымасці яго задзейнічаць. Ва ўсім свеце пашыраюцца лоўкосты, думаю, што гэта паспрыяе, каб і ў нас яны з’явіліся».

[irp posts="20 595″ name="Па вадзе, на ровары і пешшу. Перайсці мяжу на Аўгустоўскім канале стала прасцей"]

Паспрыяе развіццю трансгранічнага турызму і рэканструкцыя памежнага пункта пропуску «Брузгі-Кузніца», што мае адбыцца ў наступным годзе. Гэтыя працы з’яўляюцца часткай рэканструкцыі трасы М6 і фінансуюцца Сусветным банкам. На абноўленым пераходзе значна павысіцца прапускная здольнасць і зноў зявіцца магчымасць пешага перасячэння мяжы.

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024