У гродзенскай кнігарні да 9 мая з’явіліся плакаты з фэйкавым ветэранам, які сімпатызуе фашыстам

Плакат «Са святам Перамогі!», які прадаецца ў беларускіх кнігарнях, змяшчае фота ветэрана, які сімпатызуе рускім фашыстам, піша «Новы час».

Вялікафарматны плакат, прызначаны для школаў, вайсковых частак і іншых грамадскіх установаў, быў заўважаны ў адной з кнігарняў Гродна. На ім хрэстаматыйны сюжэт: віншаванне з Днём Перамогі, выявы савецкіх узнагародаў, дзяржаўны герб, фота ветэрана… Але што за ветэран на фота?

У 13 на фронце, у 20 — у Крамлі…

Апынулася, што гэта вядомы ў інтэрнэт-прасторы Леў Гіцэвіч, 1928 года нараджэння. Паводле легенды самога Льва Аляксандравіча, ён збег на фронт у 13 год і паспеў далучыцца да абароны Масквы, пазней працаваў у апараце абслугоўвання Крамля пры Сталіне і Хрушчове, зараз прэзідэнт дабрачыннага фонду, сябар «Адзінай Расіі» ды безлічы грамадскіх арганізацыяў.

Фота Гіцэвіча ў гімнасцёрцы ды касцы стала іконай для расійскай прапаганды: яго выкарыстоўваюць на плакатах, дэматыватарах, носяць партрэт Льва Аляксандравіча падчас мітынгаў. Сам ён любіць хадзіць на рознага роду масавыя акцыі, часцяком трапляе у кадр. Вобраз сапраўды характэрны, прабівае на слязу.

Ордэн Вялікай Айчыннай і казачыя крыжы

Вось толькі калі паглядзець на фота, дык незразумела, якое Гіцэвіч мае званне: то з пагонамі палкоўніка, то радавога, то старэйшага лейтэнанта. Пагоны таксама: то танкавых войскаў, то звычайных стралковых частак. Белагвардзейскі шэўрон у колерах трыкалору на рукаве гімнасцёркі чырвонаармейца, наогул, не варты каментароў.

З пагонамі падпалкоўніка
Калі разбірацца ў іканастасе медалёў і адзнакаў, то тут наогул «чорт нагу зломіць»: і ордэн Вялікай Айчыннай, і казачы знак «ЛИЕНЦЪ-1945» (памятная адзнака казакоў, якія ваявалі на баку Гітлера), і польскія ўзнагароды, і вялікі праваслаўны крыж, і …звычайная брош. Пра тое, што парадак нашэння знакаў і ўзнагародаў парушаны — наогул гаворкі няма.
Вылучаны памятны крыж казакоў-калабарантаў ЛИЕНЦЪ-1945

СПС, «Начныя ваўкі», казакі і фашысты

Гіцэвіч не застаецца ў баку і ад грамадскага жыцця. То раздае ўлёткі дэмакратычнага «Саюза Правых Сілаў», то пазуе побач з «Начнымі ваўкамі», то адчыняе помнікі Краснову і Шкуро (белагвардзейцы, якія падтрымалі Гітлера) разам з казакамі ды непрыхаванымі прыхільнікамі фашызму ў чорных кашулях ды з калаўратамі на майках.



Стаўленне да Другой Сусветнай вайны ў беларусаў, безумоўна, можа быць розным. Але навошта змяшчаць на плакатах дзяржпрызначэння настолькі сумнеўных персанажаў? Няўжо гэта не абраза для сапраўдных ветэранаў?..

P. S. Плакатаў з партрэтамі Васіля Быкава, Янкі Брыля, Максіма Танка альбо любога іншага сапраўднага франтавіка побач заўважана не было.

[irp]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024