Самы незвычайны шлем і яркі касцюм вызначаць на вясновым свяце веласіпедыстаў GrodnoRovarFest

Веласіпедны сезон афіцыйна адкрыецца ў Гродне 7 мая. «ВелаГродна» запрашае да ўдзелу ў свяце ўсіх веласіпедыстаў горада.

Акрамя велапрабегу ў праграме будуць майстар-класы, музычная і конкурсная праграмы. Самыя маленькія гродзенскія раварысты прымуць удзел у Дзіцячым велазаезде. Дасведчаныя кіроўцы экалагічнага транспарту правераць свае сілы ў веласіпедным лабірынце і будуць змагацца ў велаболе.

Пасля фінішу адбудзецца конкурс на самы яркі і незвычайны вобраз, а таксама на самы незвычайны шлем. Арганізатары прапануюць удзельнікам святочна ўпрыгожыць ровар (кветкі, шарыкі, стужкі і г. д.), а таксама прыдумаць сабе строй. Карпаратыўныя ўдзельнікі і веласем'і таксама не застануцца без сувеніраў.

За паўгадзіны да старту веласіпедысты змогуць прайсці бясплатную дыягностыку і наладку ровараў.

Інфармацыя абнаўляецца на сайце velogrodno.by і oblsport.grodno.by

Група фестывалю ў ВК: vk.com/grodnorovarfest

Рух калоны будзе суправаджацца аўтамабілямі Дзяржаўтаінспекцыі і хуткай дапамогі.

Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, Грамадскае аб’яднанне веласіпедыстаў «ВелоГродно» і іншыя гродзенскія арганізацыі.

Да ўдзелу запрашаюцца музыканты, танцоры, экстрэмалы і іншыя творчыя ініцыятывы, а таксама прадстаўнікі веласіпеднага бізнесу.

Звязацца з арганізатарамі: +375 33 600 02 30 Юлія (ООВ «ВелоГродно»)

+375 152 72 07 84 Мацвей (Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама)

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024