Горад

Частку Станіславоўскай кафлярнi ў Гродне адрэканструююць: там з’явіцца пральня дываноў

Занесеныя ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі кафляныя майстэрні на вуліцы Чырвонаармейскай пачалі рэканструяваць. Праўда, толькі тую частку, якая дайшла да цяперашняга часу ў лепшым стане. Інвестар, які выкупіў адзiн з будынкаў кафлярнi, плануе адкрыць там пральню дываноў.

Нагадаем, Савет міністраў 2 жніўня 2016 года ўнёс будынкі Станіславоўскай кафлярні ў Гродне ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Гэтаму паспрыялі гродзенскія гісторыкі, якія яшчэ ў 2013 годзе прапанавалі мiнiстэрству звярнуць увагу на будынкі.

Апошнiм часам адна з частак майстэрняў належыла прыватнай друкарні, а асноўная частка была ў маёмасцi гродзенскага будаўнiчага трэста.

Інвестар, які набыў адзін з будынкаў майстэрняў, плануе адкрыць там пральню дываноў з аўтамабільнай стаянкай. Праект рэканструкцыі ўзгоднены з міністэрствам культуры. Фасад будынка застанецца без змен, зменяцца вокны і дзверы, а таксама некаторая частка ўнутры будынка. Рэканструкцыя працягнецца да сярэдзіны восені.

Гістарычная даведка

Кафляны завод быў заснаваны князямі Друцкімi-Любецкімi ў 1895 годзе. У самым пачатку XX стагоддзя на прадпрыемстве працавалі 28 чалавек. У 20−30-я гады кафляны завод «Станіславова» вырабляў кафлю высокай якасці, дэкараваную па апошняй модзе, і самыя складаныя дэталі для печаў. У пачатку 1940 года на падставе загаду Наркамата прамысловасці будматэрыялаў БССР кафляны завод быў уключаны ў склад «Цагляна-кафляна-плітачнага камбіната № 1», кіраўніцтва якога размяшчалася па вул. Чырвонаармейскай, 71.

Пасля вайны вытворчасць была адноўлена. Завод выпускаў кафлю шэрую і глазураваную, плітку, тэракот. Калектыву даверылі адказнае заданне — вырабіць сотні тысяч штук глазураванай кафлі і абліцавальных плітак для новай Сталінградскай гідраэлектрастанцыі. У студзені 1950 года на базе трох самастойных прадпрыемстваў - цаглянага, кафляна-плітачнага і вапнавага заводаў - быў утвораны камбінат будаўнічых матэрыялаў. А ўзоры старой кафлі да сённяшняга дня ўпрыгожваюць фасад аднаго з вытворчых карпусоў былога завода.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024