У суботу 22 красавіка ў самым цэнтры Гродна, на Савецкай 25, пачаў працу першы рэстаран папулярнага амерыканскага фастфуду Burger King. Установа пачала працу ў тэставым рэжыме і на адкрыцці не было ажыятажу. Афіцыйна рэстаран запрацуе ў чацвер, 27 красавіка, калi на адкрыццё прыедзе кіраўніцтва горада і дырэктары сеткі ў Беларусі.
Першымі наведвальнікамі рэстарана Burger King у Гродне стала маладая пара з Мінска Андрэй і Ганна, якая прыехала на хакей з удзелам нацыянальных зборных Беларусі і Швецыі.
«Мы не былі на ажыятажы ў Мінску, калі ўлетку 2015 года адкрыўся першы рэстаран Burger King у Беларусі. Ведаем, што там быў сапраўдны хаос і былі чэргі 50−100 метраў, — кажа Андрэй. — У Гродне адкрыццё першага рэстарана прайшло цывільна, магчыма гэта звязана з адсутнасцю аўтамата з бясплатнымі напоямі. Можа, кіраўніцтва ўлічыла памылку, якую здзейснілі ў Мінску, калі натоўпы людзей прыходзілі ў рэстаран з пяцілітровымi бутэлькамi.
Дзверы ўстановы адкрыліся ў 10:00, і людзей першапачаткова было мала, але ўжо бліжэй да поўдня гродзенцы сталі падцягвацца і знаёміцца з новым фастфудам.
Дырэктар па аперацыйнай дзейнасці Burger King у Беларусі Наталля Каніна распавяла Hrodna.life, чаму фастфуд вырашыў адкрыцца за некалькі дзён да афіцыйнага адкрыцця.
«Мы вырашылі зрабіць гораду падарунак на выходныя і адчыніліся загадзя. Бясплатнага разліву напояў у Гродне не будзе, бо тут іншы фармат — тут будуць лімітаваныя напоі. Усе нашы стандараты і меню, якое мы прапануем нашым наведвальнікам у Гродне, яны абсалютна такія ж як у Мінску, і такія ж як ва ўсім свеце, дзе ёсць Burger King».
Варта адзначыць, што ў рестаране выкананы ўсе планы па наборы персаналу. Зараз там працуе каля 30 чалавек з Гродна.
Рэстаран будзе працаваць штодня з 8:00 да 23:00. Магчыма ў будучыні будзе разглядацца пытанне аб павелічэнні працоўнага часу ўстановы. У хуткім часе таксама з’явіцца і дастаўка.
У ліпені 2015 года кампанія Burger King паспяхова адкрыла свой першы рэстаран у Мінску, зараз у сталіцы іх усяго 7. Сетка рэстаранаў Burger King заснавана ў 1954 годзе, штодня ўстановы наведваюць больш адзінаццаці мільёнаў людзей па ўсім свеце. Сетка займае другое па велічыні месца сярод рэстаранаў хуткага харчавання, якія спецыялізуюцца на гамбургерах.
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…