Больш 1000 гродзенскіх школьнікаў прайшлі «Па слядах першабытнага чалавека»

«Каменны век — гэта калі людзі замест прыстойнага адзення насілі скуры», «не было электрычнасці і розных механізмаў», а «чалавек быў падобны да малпы». Такія меркаванні пра далёкае мінулае выказвалі трэцякласнікі са школы № 3, што 21 красавіка наведаліся ў музей гісторыі рэлігіі на інтэрактыўны занятак «Па слядах першабытнага чалавека».

Каб дзеці маглі даведацца пра далёкую мінуўшчыну больш, музей разам з хатнім тэатрам «Марья-искусница» падрыхтавалі шэраг заданняў і практыкаванняў. Школьнікі разам з лялькамі і акторамі дабывалі агонь з дапамогай трэння і крэсіва, сустракаліся з шаманам і нават удзельнічалі у раскопках.

youtu.be/YjtGB28NLso

Першы раз «па слядах перабытнага чалавека» наведвальнікі музея прайшліся 27 сакавіка. За месяц, што мінуў ад таго часу, інтэрактыўныя заняткі наведалі больш за 1000 школьнікаў.

«Усе прывыклі, што ў музеі нічога нельга чапаць, а тут — калі ласка — можна на ўласным досведзе адчуць, як няпроста жылося ў старажытнасці», — распавядае «цёця Таня», як прадстаўляецца дзецям супрацоўніца музея.

Марына Лазарава і Леанід Наркун з хатняга тэатра «Марья — искусница» з дапамогай лялек распавядаюць пра лад жыцця ў каменны век.

Меркаваннем Марыны, такія заняткі абуджаюць ў дзецях цікавасць не толькі да музея. Потым могуць быць і «раскопкі» на лецішчах, і пытанні да старэйшых «як жыць без электрычнасці» і шмат што яшчэ.

«Некаторыя дзеці першы раз наведалі гэта прадстаўленне падчас вясновых вакацый, а зараз прыходзяць па другому разу. На занятках яны становяцца нашымі памочнікамі».

Праграма «Па слядах першабытнага чалавека» — першая з цыклу інтэрактыўных заняткаў «Кола гісторыі». Каб расказаць пра іншыя часы гістарычнага мінулага, кожныя паўгода будзе рыхтавацца і новае прадстаўленне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024