У Гродне сустрэлі дзесяцітысячнага бязвізавага турыста

У Гродне сёння сустрэлі дзесяцітысячнага бязвізавага турыста — грамадзянку Літвы, Зінаіду Мішкінене, паведамляе БЕЛТА. Сімвалічны падарунак жыхарцы Вільнюса Зінаідзе Мішкінене ўручыў намеснік начальніка аддзела адукацыі спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама Яўген Ародзь.

Па словах турысткі, аб экскурсіі ў Гродна яна даведалася выпадкова. «Паехала і не пашкадавала, — прызналася Зінаіда Мішкінене. — У Беларусі апошні раз была яшчэ ў савецкія часы, а цяпер ўбачыла прыгожы горад, чысты, цікавы сваімі гістарычнымі аб’ектамі». Цяпер яна будзе рэкамендаваць бязвізавыя экскурсіі ў Гродна і сваякам, і знаёмым.

«Яшчэ сезон не пачаўся, а мы ўжо прынялі 10 тысяч турыстаў, якія наведалі Гродзенскі рэгіён без візы, — адзначыў Яўген Ародзь. — Мы бачым, што Гродна папулярны ў суседзяў, у жыхароў іншых краін. Колькасць турыстаў з кожным тыднем павялічваецца». За першыя два месяцы 2017 года экспарт турыстычных паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года ўзрос на больш чым 70 тысяч еўра. «Па дадзеных тураператараў, на лета забраніраваны ледзь не ўсе нумары ў гатэлях і хостэлах. Актыўна паляпшаецца турыстычная інфраструктура, будуюцца новыя аб’екты для пражывання, грамадскага харчавання, развіваецца рух для турыстаў, з’яўляюцца новыя інфармацыйныя таблічкі, сэрвісы», — распавёў Яўген Ародзь. Поўную інфармацыю аб магчымасцях бязвізавага Гродна турысты могуць даведацца на сайце grodnovisafree.by.

Указ № 318, які дае права замежным турыстам наведваць без віз тэрыторыю спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал», уступіў у сілу 26 кастрычніка. Дакумент прадугледжвае магчымасць бязвізавага ўезду тэрмінам на пяць сутак на тэрыторыю парку і ў прылеглыя населеныя пункты Гродзенскага раёна і Гродна. Такім правам скарысталіся ўжо 10 тыс. Іншаземцаў. Большасць з іх — турысты з Польшчы і Літвы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024