У Гродне 20 красавіка адбыліся дзве аварыі, у якіх загінулі пешаходы

Першая аварыя адбылася каля 6 гадзін раніцы на развязцы вуліц Будзёнага-Кірава. П’яны кіроўца, хаваючыся ад ДАІ, вылецеў на тратуар і збіў 46-гадовую жанчыну, якая праз некалькі гадзін памерла ў бальніцы.

Другое ДТЗ адбылося на вуліцы Савецкіх пагранiчнiкаў. У 21.45 машына хуткай дапамогі збіла 28-гадовую дзяўчыну. Траўмаваная, не прыходзячы ў прытомнасць, памерла ў бальніцы.

Як паведамляе AutoGrodno.by, два пешаходы пераходзілі дарогу, а «хуткая» з уключанымі маячкамі везла пацыента з інфарктам у бальніцу. Адзін з пешаходаў паспеў ухіліцца, а другі трапіў пад аўтамабіль.

«Я стала відавочцам гэтай аварыі. Мы якраз ехалі з боку скрыжавання з вуліцай Паповіча і пад’язджалі да пешаходнага пераходу, — распавяла AutoGrodno.by чытачка Юлія. — Здалёк мы заўважылі аўтамабіль хуткай дапамогі. Ён літаральна імчаўся. Працавала сірэна, былі ўключаныя маячкі. Бачачы гэтую імклівую паездку, мы ўзялі правей і спыніліся, хоць нам гарэў зялёны сігнал святлафора.

У гэты момант з вясёлымі воклічамі і смехам дарогу сталі пераходзіць дзве маладыя дзяўчыны. Ім гарэў забараняльны сігнал святлафора. Адна з дзяўчын паспела спыніцца, а другая трапіла пад аўтамабіль «хуткай». Удар быў моцным, дзяўчына не рухалася. У аўтамабілі «хуткай» быў сардэчнік, яму выклікалі аўтамабіль рэанімацыі. На месцы ДТЗ супрацоўнікі міліцыі меркавалі, што дзяўчаты п’яныя".

Паведамляецца, што дзяўчына памерла ў бальніцы ў 4.40 раніцы. Хто вінаваты і на які сігнал святлафора рухаўся — установіць следства.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024