Сезон фантанаў адкрыюць у Гродне 1 мая

У мінулыя выходныя сезон фантанаў адкрылі ў сталіцы. У Гродне спяшацца не сталі і з улікам замаразкаў, якія прыйшлі - гэта было добрым рашэннем. Тым не менш, работы па іх планавай раскансервацыі вядуцца ўжо некалькі тыдняў. А вось фантан паблізу драмтетара па завяршэнні папярэдняга сезону наогул перажыў сур’ёзную рэканструкцыю, перадае «Гродна Плюс».

youtu.be/KfmCzYwMNrM

Арцём Крыцкі, майстар прадпрыемства «Гарсвятло»:

— Адзінае, што плануем у гэтым годзе — на вялікім фантане ў парку Жылібера замяніць кабялі. І ёсць задумка зрабіць кіраванне фантанам на вуліцы Маставой. Астатнія фантаны ў нас ужо кіруюцца праз дыспетчарскую, хочам зрабіць, каб і ён таксама кіраваўся.

Адкрыюць сезон фантанаў ў Гродне 1 мая. Менавіта ў гэты дзень вось ужо каторы год уключаюць гэтыя ўпрыгожванні самых любімых гараджанамі месцаў. Усяго майскія святы расфарбуюць святлом і музыкай шэсць фантанаў.

Таксама спецыялісты адзначаюць, што з мінулага года, калі ў абарот ўвайшлі манеты, традыцыя кідаць іх у фантан адрадзілася.
Акрамя таго, цяпер, калі Гродна сталі актыўна наведваць бязвізавыя турысты, гэты звычай напэўна актыўна падтрымаюць і госці Прынямоння.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024