Горад

«Разруха, амаль усё вывезлi». Гродзенец зладзіў сабе начную экскурсію па закінутым піўзаводзе

Уваход на закінуты піўзавод ў цэнтры Гродна па ранейшаму застаецца вольным, нягледзячы на тое што ён вярнуўся ва ўласнасць дзяржавы. Гродзенец Андрэй Макараў пабываў там ноччу і зрабіў невялікі відэарэпартаж.

Андрэй ужо больш за дзясятак разоў бываў на тэрыторыі забытага завода, але з кожным разам ён здзіўляецца ўбачанаму ўсё больш і больш. Частку абсталявання даўно вывезлі былыя інвестары.

«Быць у адзіноце ў закінутых месцах я ніколі не баюся, гэтым разам вырашыў схадзіць на стары піўзавод ноччу. З 2011 года я туды перыядычна зазіраю, — кажа Андрэй. — Я быў там, калі яшчэ і абсталяванне было, калі ахова прысутнічала.

Зараз патрапіць на завод лёгка — брама адчыненая, вакол дзіркі, аховы няма. Калі раней даводзілася лезці, то цяпер уваход цалкам вольны. Усё, што было раней каштоўнае на заводзе, знікла. Апошнія інвестары амаль усё вывезлі».

Андрэй адзначае, што самае каштоўнае, што засталося на аб’екце, гэта сама архітэктура завода, лесвіца і частка інтэр'еру.

Гісторыка-культурная каштоўнасць працягвае разбурацца

Гродзенскі піўзавод быў зачынены каля дзесяці гадоў таму. У 2014 годзе яго набыла кампанія «ЭкаПрамЭнерга» з Мінскай вобласці, якая абяцала рэканструяваць завод пад гандлёва-забаўляльны комплекс, але так гэтага і не зрабіла. Яшчэ да рашэння суда, па даручэнні пракуратуры, спецыялісты інстытута «Гроднаграмадзянпраект» правялі абследаванне комплексу будынкаў і прыйшлі да высновы: ёсць пагроза разбурэння. У Гродзенскі эканамічны суд пракурор горада прадставіў іск аб канфіскацыі аб’екта і скасаванні дагавораў куплі-продажу. У лютым закінуты завод адышоў дзяржаве.

[irp posts="15 021″ name="Піўзавод у Гродне перадалі дзяржаве, але яго далей ніхто не ахоўвае: ён застаецца ўлюбёным месцам падлеткаў"]

Што будзе са старым заводам — пакуль невядома

Міністэрства культуры прапануе стварыць на базе старога піўзавода культурна-этнічны цэнтр. Яшчэ адну ідэю выказаў гродзенец Арцём Бубен, выпускнік палітэхнічнага каледжа. Распрацаваны ім праект прадугледжвае рэканструкцыю ўсіх будынкаў пад музейна-турыстычны комплекс, у які ўвойдуць хостел, рэстаран і музей.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024