Здароўе і спорт

«Нёман» паказаў характар і абыграў перад сваімі заўзятарамі «Слуцк»

У захапляльным матчы 3-га тура, які праходзіў у Гродне ў суботу 15 красавіка, «Нёман» здолеў вырваць перамогу ў «Слуцка» з лікам 2:1. Аўтарам пераможнага гола стаў Філіп Рудзік. Дзякуючы перамозе над случчанамi, каманда Ігара Кавалевіча засталася ў лiдарах у турнірнай табліцы.

Перад гульнёй у Гродне, абедзве каманды на старце сезона паказалі добры футбол. Гродзенцы яшчэ не прапускалі і мелі ў сваім актыве толькі 1 забіты мяч. А ў «Слуцка» наадварот, з рэалізацыяй справы ішлі значна лепш.

Ужо на 1-й хвіліне матчу госці маглі выходзіць наперад, удар случчанiна Юсава праляцеў побач са штангай. Праз 2 хвіліны «Нёман» адказаў не менш небяспечным момантам — Абуна закідваў у штрафную на Савіцкага, капітану «Нёмана» крыху не хапіла каб дацягнуцца да мяча.

Але ўжо на 8-й хвіліне пасля чарговай добрай камбінацыі, «Нёман» здолеў адкрыць лік у матчы. Аўтарам першага мяча гродзенцаў на сваім стадыёне, стаў Раман Лакціёнаў, яго асістэнтам выступіў Валерый Жукоўскі.

Пасля ўзяцця варот случчан, гульня на поле выраўнялася і час ад часу супернікі абменьваліся невялікімі нападамі. Адзiн з такіх, нечакана для гродзенцаў на 32-й хвіліне, скончыўся для случчан паспяхова. Віталь Кібук з-за межаў варатарскай «расстраляў» Курганскага.

Яшчэ пад заслону першага тайма, «Нёман» мог выходзіць наперад, але далёкі ўдар Якімава, галкіпер гасцей здолеў выцягнуць.

У другім тайме гродзенцы збавілі абароты, але і госці нічога новага на поле не паказвалі. Каб памяняць сітуацыю, Кавалевіч адважыўся на шэраг змяненняў у камандзе і выпусціў на поле спачатку Рудзіка, а пасля Хлебасолава і Клімовіча. І толькі ў канцы асноўнага часу, пасля падачы вуглавога, менавіта адзін з тых хто выйшаў на замену і здолеў дакладна трапіць у вароты «Слуцка». Аўтарам пераможнага мяча стаў Філіп Рудзік, які пасля адскоку ў штрафной суперніка, дакладна патрапіў у вароты.

У вынiку гродзенцы ўтрымалі лiк і зарабілі чарговыя 3 ачкі.

Нёман (Гродна) — Слуцк — 2:1

Пасля матчу, галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч, адзначыў, што задаволены адносінамі да справы сваёй каманды.

«Віншую з надыходзячым Вялікаднём. Віншую сваю каманду з перамогай, здабытай у гульні з добрым супернікам. Каманда выдатна гатовая. Себа нам удалося нейтралізаваць — гэта адзін з лепшых нападнікаў у чэмпіянаце. Поле было цяжкае — цяжка было гуляць у камбінацыйны футбол. Рады, што ў канцоўцы даціснулі суперніка, праявілі характар. У параўнанні з мінулым сезонам у нас шэсць новых чалавек — трэба сыграцца і набіраць ачкі. Гэтым і займаемся: і адным і іншым. У кожнай сустрэчы будзем гуляць на перамогу. Задаволены стаўленнем да справы сваёй каманды. Трохi выпаў Яроцкі, мабыць, рыхтуецца да вяселля… Ён можа гуляць і лепш».

Дзякуючы перамозе над «Слуцкам», «Нёман» з 7 ачкамі ў актыве, утрымлівае верхнi радок у турнірнай табліцы.

У суботу, 22 красавіка ў Мінску «Нёман» правядзе чарговы тур чэмпіяната Беларусi. Каманда Ігара Кавалевіча будзе гуляць са сталічным «Дынама».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024