Спадчына

«Знайсці страчаныя масты суседскага жыцця». У сінагозе адкрылася выстава амерыканскага мастака пра польскі горад

18 работ амерыканскага мастака Марка Подваля выставілі ў гродзенскай сінагозе 14 красавіка. Усе працы звязаны з жыццём горада Дамброва Беластоцкая і яўрэйскімі каранямі мастака ў гэтым месцы.

Работы Марка Подваля заснаваныя на тым, што бачыў мастак у Дамброве, і на тым, што ён чуў ад сталых жыхароў. Працы ўключаюць нечаканыя гумарыстычныя супастаўленні.

Адзін з арганізатараў выставы «Кадыш па Дамброве Беластоцкай» Яўген Калодзін кажа, што галоўная думка гэтых прац — паказаць пранікненне культур і ўплыў адной на другую, у дадзеным выпадку яўрэйскай на польскую.

«Гэта настальгія аб знішчаным яўрэйстве Еўропы, даніна памяці ім, успамін пазітыву, які вучыць нас сёння многаму. Важна тое, што Дамброва да вайны была не Беластоцкая, а Гродзенская. І сувязь паміж такімі мястэчкамі як Дамброва і Гродна была непарыўная. Мостам была яўрэйская абшчына, колькасць якой ад агулу насельніцтва да вайны даходзіла да 70−80%.

Але ўсё ж галоўная ідэя гэтай, як і падобных выстаў - знайсці страчаныя гістарычныя масты добрасуседскага жыцця розных народаў, з рознымі поглядамі, але якія маюць павагу адзін да аднаго».

Выстава ў сiнагозе бясплатная.

Ёсць верагоднасць, што 1 мая прыедзе ў Гродна і сам аўтар Марк Подваль з Нью-Ёрка, а таксама дэлегацыя настаўнікаў з Дамбровы і прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса (Польшчы, ЗША і Ізраіля).

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024