Капітальны рамонт Каложскай царквы ў Гродне запланаваны ў 2017 годзе

Капітальны рамонт Каложскай царквы ў Гродне запланаваны ў 2017 годзе, паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля Хвір, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Міністэрстве культуры адбылося пасяджэнне савета фонду Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва. На ім былі разгледжаны заяўкі на фінансаванне творчых праектаў 2017 года. Прынята рашэнне аб правядзенні капітальнага рамонту Свята-Барысаглебскай (Каложскай) царквы ў Гродне, рэстаўрацыі адслоеннага жывапісу XVIII-XIX стагоддзяў Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку шляхам таніравання, часовай кансервацыі Княжацкай вежы гісторыка культурнай каштоўнасці «Рэшткі замка XVI стагоддзя ў вёсцы Крэва Смаргонскага раёна».

Наталля Хвір адзначыла, што ў 2016 годзе таксама быў праведзены шэраг работ на аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Так, завершана другая чарга рэстаўрацыі Свята-Пакроўскага жаночага манастыра ў Талачыне, першая чарга рестаўрацыйна-
аднаўленчых работ касцёла Божага Цела ў Нясвіжы, працы ў мемарыяльным комплексе «Прарыў» ва Ушацкім раёне, у будынку вучылішча ў Віцебску, якое звязана з імёнамі Марка Шагала і Казіміра Малевіча, завершаны этап рэстаўрацыі капліцы-пахавальні князёў Паскевічаў у Гомелі. Працягваліся работы па рэстаўрацыі Любчанскага замка, рэшткаў сядзібы палацава-паркавага ансамбля ў Смілавічах Чэрвеньскага раёна, у палацава-паркавым комплексе ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёна і інш.

У 2016 годзе вяліся працы па пракладванні інжынерных сетак у Косаўскім замку, рамонтныя работы ва ўрочышчы Чырвоны Двор Іванаўскага раёна, рэстаўрацыя ўсходняга корпуса палаца Сапегаў у Ружанах, была распрацавана праектная дакументацыя мемарыяльнага комплексу «Трасцянец». У мінулым годзе адбылася рэканструкцыя ўрочышчаў Благаўшчына і Шашкоўшчына, якія ўваходзілі ў лагер смерці Трасцянец.

Спецыяліст таксама дадала, што ў 2016 годзе было выдадзена 732 дазволы на правядзенне рэстаўрацыйных работ, прыстасаванне аб’ектаў спадчыны пад новыя функцыі. Па завершаных работах на аб’ектах спадчыны выдадзена 106 заключэнняў аб уводзе ў эксплуатацыю.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024