Дадаць навіну
Панядзелак, 15 кастрычніка 2018, 15:04

Слонімскіх апазіцыянераў улады запрашаюць за круглы стол

Сябра Слонімскай кааліцыі дэмакратычных сіл Алесь Масюк

У запрашэнні гаворыцца, што падчас «круглага стала» будуць разгледжаныя пытанні аб сітуацыі на рынку працы ў Слонімскім раёне, а таксама аб дадатковых захадах у працаўладкаванні насельніцтва, піша svaboda.org.

У запрашэнні таксама сказана, што ў абмеркаванні праблемных пытанняў па зададзенай тэме возьмуць удзел кіраўнікі аргнізацыяў, прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу, індывідуальных прадпрымальнікаў, грамадскіх арганізацый і іншых зацікаўленых бакоў.

Сябра Слонімскай кааліцыі дэмакратычных сілаў Алесь Масюк распавёў Свабодзе, што яшчэ да запрашэння з райвыканкаму сябры кааліцыі даслалі старшыні райвыканкаму ліст з прапановай арганізаваць «круглы стол».

— Мы прапаноўвалі адразу больш шырокі спектр пытанняў. Але думаем, што не будзе праблемы ў тым, каб зрабіць пасяджэнне тэматычным і абмеркаваць эканамічныя і сацыяльныя праблемы раёну. Наагул, мы хочам прапанаваць стварыць пры райвыканкаме пастаянную раду з прадстаўнікоў улады, дэмакратычнай кааліцыі, малога і сярэдняга бізнесу, індывідуальных прадпрымальнікаў, грамадскіх арганізацый ды іншых зацікаўленых бакоў з тым, каб пастаянна абмяркоўваць самыя актуальныя праблемы раёну і супольна шукаць выйсця са складаных сітуацый. Думаю, што гэты першы «круглы стол» пакажа, як мы зможам усе разам супрацоўнічаць.

Пасяджэнне «круглага стала» ў Слоніме запланаванае на 19 красавіка.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: