Горад

Гродзенскiя калекцыянеры: хочам прынесці сюды еўрапейскія традыцыі «Кірмаша даўніны»

У апошнія дні красавіка ў Гродне на пляцоўцы за Палацам тэкстыльшчыкаў будзе праходзіць «Кірмаш даўніны», дзе будуць прадстаўлены калекцыі членаў народнага клуба «Скарабей». Гэта не толькі манеты і маркі, але і незвычайныя ракавінкі, салдацікі, запалкавыя скрынкі і іншае.

Старшыня народнага клуба калекцыянераў «Скарабей» Віктар Какарэка распавядае, што «Кірмаш даўніны», які адбудзецца ўпершыню, павінен спадабацца не толькі гараджанам, але і гасцям горада.

«Арганізуючы адкрытую выставу калекцыянераў, мы хацелі б расказаць жыхарам і гасцям горада аб розных напрамках калекцыянавання, якімі захопленыя члены клуба. Паказаць гасцям кірмашу тэматычна сістэматызаваны матэрыял і найбольш цікавыя артэфакты, якія маюць дачыненне да гісторыі і шматнацыянальнай культуры нашага рэгіёну. Плануем праз абмен, куплю і продаж папоўніць свае зборы новымі прадметамі».

[irp posts="17 292″ name="Гродзенскія калекцыянеры пачалі выстаўляць свае багацці ў краме Багач""]

Падобныя «Кірмашы даўніны» ў суседніх краінах карыстаюцца попытам. Туды прыходзяць калекцыянеры ў пошуках цікавых прадметаў або мясцовыя жыхары і турысты, тыя, хто проста хоча паглядзець, патрымаць у руках старадаўнія прадметы побыту, а часам і купіць вельмі дзіўныя рэдкія асобнікі.

«Мы разлічваем на супрацоўніцтва з калекцыянерамі і гандлярамі антыкварыяту і прадметаў даўніны з іншых рэгіёнаў. Плануем прынесці да нас еўрапейскія традыцыі правядзення „Кірмаша даўніны“, дзе можна прадаць і купіць традыцыйны калекцыйны матэрыял: манеты, банкноты, значкі, маркі і г. д. А таксама стварыць умовы для гандлю антыкварыятам, прадметамі мастацтва або самымі простымі прадметамі даўняга побыту, гэта значыць усім без выключэння, чым карысталіся нашы бабулі і дзядулі», — дадаў Віктар Какарэка.

[irp posts="17 486″ name=" Салдацікі - мая любоў". Гродзенскі калекцыянер расказаў пра свае цэнныя фiгуркi"]

Падзяліцца
Меткі: турызмхобі

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024