На час будаўніцтва дарогі на Альшанку зменіцца арганізацыя руху на скрыжаванні на Славінскага

Пачынаючы з 9.00 10 красавіка і ажно до поўначы 30 чэрвеня змяняецца арганізацыя руху на скрыжаванні Славінскага — паварот на Альшанку. Гэта звязана з будаўніцтвам двухузроўневай развязкі ў гэтым месцы, паведамілі ў ДАІ Гродна.

Рух будзе арганізаваны наступным чынам:

— выезд з мікрараёна Альшанка будзе ажыццяўляцца толькі з правым паваротам на вуліцу Славінскага. Альтэрнатыва выключанаму левым павароту — рух па кальцавой развязцы Індурская шаша — Перамогі - Славінскага і разварот у напрамку вуліцы Суворава;

— левы паварот у бок Альшанкі з боку вуліцы Перамогі будзе выключаны. Альтэрнатыва — рух да развязкі з вуліцай Пучкова, праходжанне яе і вяртанне ў адваротным кірунку альбо разварот на кальцавым скрыжаванні вуліц Суворава — Маслакова — Данілава і праходжанне рэканструюемага скрыжавання з правым паваротам.

Важна! Пры гэтым рух з боку вуліцы Перамогі ў зоне скрыжавання будзе ажыццяўляцца па сустрэчнай паласе па адмыслова вылучаным калідоры;

— рух па вуліцы Маслакова з боку вуліцы Суворава як у прамым напрамку, так і з правым паваротам будзе ажыццяўляцца толькі па адной паласе дарогі. Пры гэтым разварот будзе выключаны;

— рух грамадскага транспарту з канчатковай разваротнай пляцоўкі будзе ажыццяўляцца праз уладкаваны светлафорным рэгуляваннем разрыў у падзяляльнай паласе. Праезд па дадзеным разрыву іншага транспарту будзе выключаны.

У мэтах зніжэння колькасці затораў на асноўных транспартных вузлах будуць несці службу супрацоўнікі ДАІ.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024