Горад

Бясплатная экскурсія пройдзе ў Гродне 9 красавіка

У Гродне ў нядзелю 9 красавіка мае адбыцца бясплатная прэзентацыйная экскурсія для гараджан і гасцей горада. Арганізатарам выступіла турыстычная фірма «Дон Кіхот».

Фірма запускае свой праект «Зборныя экскурсіі кожныя выхадныя». Першая прэзентацыйная экскурсія пройдзе бясплатна, а вось астатнія будуць ужо платнымі.

«Такога праекта ў Гродне няма, усе працуюць па заяўцы ад груп, а тут рэгулярна і ў дождж і ў спёку для ўсіх, хто прыйдзе. Прыйдуць 2 чалавекі - будзем вадзіць і дваіх. У будучыні пад запыт таксама зробім індывідуальныя экскурсіі ў любы час і на розных мовах (беларуская, руская, польская, англійская, італьянская і г. д.). — распавёў прадстаўнік фірмы Аляксандр Дзікевіч.

Збор першай экскурсіі ў нядзелю 9 красавіка ў 14:00, на стаянцы паміж сінагогай і рэстаранам «Бакст». Калі збярэцца вялікая група, больш 60−70 чалавек, то іх падзеляць.

Экскурсія пройдзе па маршруце:

Стары і Новы Каралеўскія замкі, дзе праводзіліся сеймы, і жылі каралі. Пажарная вежа, самая вялікая ў Беларусі сінагога, таямніцы Замкавай вуліцы. Прастор і яркiя фарбы Савецкай плошчы. Наведванне Фарнага касцёла — аднаго з найпрыгажэйшых храмаў Еўропы з абноўленым алтаром і старадаўнім арганам і адзінай у Беларусі аптэкі-музея, чые экспанаты прыадчыняюць заслону таямніцы смерці Стэфана Баторыя. Раён «Гарадніца» 18 ст. Святапакроўскi сабор, Лютэранская кірха 18 ст., Універсітэт. Наведванне самай старой у Беларусі царквы — Барысаглебскай (Каложскай), пабудаванай яшчэ ў 12 стагоддзі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024