Гродзенскі заапарк запрашае адзначыць першы Дзень нараджэння тыграў Губерта і Хэльгі

Год таму ў пары амурскіх тыграў Шэрхана і Тайгі з’явілася папаўненне, што стала незвычайнай з’явай для гродзенскага заапарка. Планавалася, што праз некалькі месяцаў тыграняты адправяцца па міжнароднай праграме ў іншыя звярынцы, але прайшоў год і яны ўсё яшчэ ў Гродне. Таму ў гродзенскім заапарку вырашылі 9 красавіка адзначыць першы Дзень нараджэння рэдкіх жывёл і запрасіць гасцей.

Плануецца, што ў заапарку падрыхтуюць падарункі для імяніннікаў Губерта і Хэльгі, якія павінны будуць пры гледачах іх «разгарнуць».

«Мы ўжо прывыклі да гэтых жывёл і яны нам ужо як родныя. Таму вырашылі зладзіць для іх невялікае свята. — распавядае Святлана Сімановіч, загадчыца аддзялення драпежнікаў Гродзенскага заапарка. — Для нашага заапарка нараджэнне тыгранятаў было вялікай падзеяй. За год яны вельмі адужэлі і сталі сапраўднымі прыгажунамі. Цяпер гродзенцы іх проста не пазнаюць».

Прыблізна з 13 да 14 гадзін супрацоўнікі заапарка падрыхтуюць для імяніннікаў падарункі.

Губерт
Хэльга
Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024