Адключаць гарачую ваду ў Гродне пачнуць з 17 мая

Сезонныя адключэння гарачай вады ў Гродне пачнуцца 17 мая. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў філіяле «Гарадзенскія цеплавыя сеткі» РУП «Гроднаэнерга».

Згодна з рашэннем гарвыканкама, для рамонту цеплавых сетак у розных частках абласнога цэнтра з 17 мая па 25 ліпеня будзе адключацца гарачая вада. Традыцыйна горад разбіты на зоны, у якіх адключэння пройдуць паэтапна.

Першымі ад гарачага водазабеспячэння будуць адключаныя прамысловыя прадпрыемствы ў паўночнай частцы горада. Адбудзецца гэта адразу пасля завяршэння ацяпляльнага перыяду.

З 17 па 30 мая гарачая вада будзе адсутнічаць у мікрараёнах Дзевятоўка 1−7, а таксама ў раёне вул. Мендзялеева, Шчорса, Пралетарская.

Другі этап адключэння гарачай вады закране з 7 па 20 чэрвеня Занёманскую частку Гродна: мікрараёны Вішнявец, Альшанка, Фолюш, Прынёманскі і Паўднёвы. Акрамя таго, у гэты перыяд гарачае водазабеспячэнне будзе адключана ў цэнтральнай і прынёманскай частках горада, а таксама ў раёне прамзоны «Аульс».

З 12 па 25 ліпеня гарачая вада будзе адсутнічаць у мікрараёнах Фарты, Переселка, раёне вул. Пушкіна. Таксама будуць адключаныя ад гарачай вады частка цэнтра Гродна і ўрочышча Пышкі.

Пры пашкоджанні цеплавых сетак падчас выпрабаванняў тэрміны ліквідацыі няспраўнасцяў будуць удакладняцца. Даведкі па тэлефонах: (0152) 41−04−35, 54−89−07, 79−28−40.

Падзяліцца
Меткі: ЖКГ

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024