На Аўгустоўскім канале з’явіўся бабёр-інструктар

Напярэдадні адкрыцця новага сезону на Аўгустоўскім канале ўсталявалі двухмятровую скульптуру бабра-інструктара, паведамляе БЕЛТА.

Новая скульптура ўстаноўлена на турыстычнай базе ў вёсцы Нямнова. Жалезабетонны бабёр узброены вяслом і апрануты ў ярка-чырвоную выратавальную камізэльку з надпісам «Інструктар».

Адкрыццё новай скульптуры прымеркавалі да пачатку турыстычнага сезону, а таксама старту традыцыйнага 42-га па ліку міжнароднага фестывалю воднага турызму «Нёманская вясна-2017». Удзел у фестывалі прымаюць звыш 300 спартсменаў і турыстаў-воднікаў з Беларусі, Польшчы, Расіі і Украіны.

«Колькасць удзельнікаў фестывалю, тыя людзі, якія на працягу года прыязджаюць на канал і на Нёман, каб сплавіцца на байдарцы, паказваюць, што водны турызм адраджаецца, становіцца ўсё папулярней. А значыць, запатрабаваная і прафесія інструктара сплаваў, у нейкай меры гэта сімвал і тых, хто дапамагае турыстам», — адзначыў адзін з ініцыятараў стварэння скульптуры намеснік старшыні ГА «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз» Сяргей Каляда. Аўтарам скульптуры выступіў умелец Сяргей Жыльскі.

Тое, што ў якасці мадэлі абраны менавіта бабёр, не выпадкова. Гэтыя жывёлы адчуваюць сябе паўнапраўнымі гаспадарамі гэтых месцаў. Напрыклад, цікавыя для пераадолення перашкоды на марафонскай дыстанцыі па рацэ Чорная Ганча — справа лап і зубоў менавіта баброў.

Нягледзячы на тое, што ўсталяваная скульптура на тэрыторыі турбазы, падысці і сфатаграфавацца з ёй можа любы жадаючы. Цалкам верагодна, неўзабаве з’явіцца і якая-небудзь турыстычная легенда, звязаная з бабром-інструктарам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024