Мядзведзь з Новага замку ўкусіў фатографа Віталя Д.

Фатограф адной з гродзенскіх дзяржаўных газет у час экскурсіі па Новым замку стаў ахвярай «агрэсіўнага» экспаната. Калі ён вырашыў памацаць зубы ў роце пудзіла вялікага белага мядзведзя, сківіцы жывёлы нечакана сціснуліся. Цяпер Віталь Д. не зможа бліжэйшыя два месяцы націскаць на кнопку свайго Nikon.

Мядзведзь адгрыз фатографу два пальцы, але іх аператыўна прышылі хірургі абласнога шпіталя. Неўзабаве хлопец зможа вярнуцца да працы, бо ў яго засталася некранутай левая рука.

Пудзіла мядзведзя выстаўляецца ў замку больш за год. Раней падобнага не адбывалася. Гродзенскі таксідэрміст Станіслаў Ж. лічыць, што здарэнне можа быць звязана з раптоўным скачком тэмператур. У дзень здарэння, 1 красавіка, тэмпература паветра сапраўды істотна вырасла. З яго словаў, гэта можа спрычыніцца да паслаблення неякасна замацаваных элементаў пудзіла. Акурат так і мог мядзведзь «укусіць» фатографа.

З.Ы. Паважаныя чытачы, раім звярнуць увагу на каляндар.

[irp posts="17 337″ name="Белы і пухнаты «скарб» захоўваюць у гродзенскім музеі"]

Падзяліцца
Меткі: жарты

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024