Чарговыя Гарадзенскія Майстэрні Ведаў ужо 13 мая. Прымаюцца заяўкі на правядзенне заняткаў

Заявіцца ў якасці вядучага майстар-класа альбо трэнінга можа кожны, хто мае цікавыя адукацыйна-асветніцкія ідэі. Увосень удзел у працы Майстэрняў узяло звыш ста ўдзельнікаў і выкладчыкаў. Прыём заявак на майскія Майстэрні ідзе ўжо зараз, паведамляе Студыя карысных кампетэнцый, арганізатар Майстэрняў.

Майстэрні — як гэта працуе?

У адзін дзень, на некалькіх пляцоўках горада паралельна праходзяць некалькі майстар-класаў, прэзентацый, лекцый, трэнінгаў працягласцю да 2 гадзін. Заняткі накіраваны на атрыманне новых ведаў і кампетенцый, якія спрыяюць самарэалізацыі чалавека, выпрацоўцы і прасоўванню грамадска-карысных ідэяў.

Колькасць і тэмы мастар-класаў залежаць ад прапаноў тых, хто заявіцца ў якасці вядучага.

Майстэрні - як гэта пачалося?

Праграма «Гарадзенскія Майстэрні Ведаў» пачала сваю дзейнасць у сярэдзіне 2016 г.

У верасні, кастрычніку і лістападзе адбыліся тры Майстэрні, падчас якіх было праведзена 20 розных заняткаў на самыя розныя тэмы — экалогія, інфаграфіка, журналістыка, псіхалогія, адукацыя і іншыя.

Майстэрні - як стаць удзельнікам?

Вы можаце стаць удзельнікам Майстэрняў у якасці слухача, вядучага аальбо ў абодвух ролях!

Калі Вы эксперт у пэўнай тэме, хочаце і гатовы перадаваць свае веды і ўменні іншым — запоўніце, калі ласка, да 16 красавіка заяўку!

Мы абярэм самыя цікавыя з прапанаваных патэнцыйнымі выкладчыкамі тэмы і на іх аснове складзем праграму травеньскіх Майстэрняў, якая будзе апублікаваная на нашым сайце пасля 22 красавіка.

[irp posts="897″ name="Карысна тут і цяпер: выкладчыкі «Гарадзенскіх майстэрняў ведаў» пра ўражанні ад заняткаў"]

Удзел у занятках у межах Майстэрняў будзе бясплатным.

Арганізатарам «Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў» з’яўляецца Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024