Горад

Міністр эканомікі наведаў гродзенскі Парк высокіх тэхналогій і пажадаў IT-шнікам больш працаваць для Беларусі

Гродзенскі філіял Парку высокіх тэхналогій 31 сакавіка наведаў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі. Яго пазнаёмілі з дзейнасцю парку, таксама ён пагутарыў з прадстаўнікамі IT-кампаній.Афіцыйнага адкрыцця ПВТ яшчэ не было, але ён ужо працуе амаль на ўсю моц. Дырэктар гродзенскага фiлiала Юрый Вайтукевiч распавёў мiнiстру, што ў сакавіку ў іх ужо не было свабодных месцаў для арэнды.

«Працаваць ПВТ у Гродне пачаў з 1 лістапада 2016 года, але ўрачыстага адкрыцця яшчэ не было, хочацца каб усе ўвайшлі ў працу і тады можна запрашаць гасцей. Зараз заключаны дамовы арэнды з пяццю кампаніямі, месцаў вольных для арэнды ў нас ужо няма, гэта радуе. Памяшканне для каворкiнгу таксама карыстаецца попытам».

Дырэктар філіяла ПВТ у Гродне Юрый Вайтукевiч
Юрый Вайтукевiч таксама распавёў мiнiстру, што поспех ПВТ ў Гродне залежыць ад цеснай сувязі існуючых IT-кампаніі з універсітэтамі, магутнай падтрымкi і жадання органаў мясцовай улады, а таксама месцазнаходжання ў цэнтры горада са стоадсоткавай дзяржаўнай уласнасцю. Гэта мінімальны набор крытэрыяў, якія ўдала склаліся ў Гродне.

[irp posts="7974″ name="Адкрыццё філіяла Парку высокіх тэхналогій у Гродне адкладаецца з-за будаўнічых праблем"]

На сустрэчы з прадстаўнікамі IT-кампаній міністр пажадаў спецыялістам працаваць на карысць краіны і ствараць праграмы і розныя дадаткі для сваіх, а не толькі прадаваць за мяжу.

«Ідучы на лічбавую эканоміку ўнутры дзяржавы, вядома, што нашы кампаніі павiнны над гэтым працаваць. А то прыязджае Кітай, Карэя, але мы ж маем такую магутную базу, такую як ПВТ у Мінску і Гродне, чаму ж не пачаць рабіць праграмны прадукт для розных галін эканомікі, для розных відаў дзейнасці і ў цэлым для ўрада», — адзначыў міністр.

Спецыялісты далі зразумець, што робяць усё па магчымасці, але ў іх заказаў больш з іншых краін і там яны складаюць сур’ёзную канкурэнцыю.

[irp posts="14 044″ name="Гродзенец Валерый Цапкала вызвалены з пасады дырэктара Парку высокіх тэхналогій"]

Дырэктар кампаніі «ІнтэксСофт» у Гродне Алег Мяскоўскi распавёў, што яго кампанія, якая складаецца з 80 чалавек, больш за ўсё спецыялізуюцца на рынку Германіі. Але галоўная місія іх у тым, што яны выконваюць мэту ПВТ — даюць магчымасць дасягнуць вяршыняў маладым беларускiм спецыялістам, а таксама даюць магчымасць працаўладкавання на радзiме.

На сённяшні дзень сярэдні заробак у кампаній, якія ўваходзяць у ПВТ, складае каля 2000 долараў.

Дырэктар ПВТ у Гродне распавёў міністру, што гродзенскі філіял цесна працуе з мясцовым універсітэтам імя Купалы. Нядаўна прайшла серыя прэзентацый ПВТ для студэнтаў Аграрнага ўніверсітэта, у планах кіраўніцтва парку пагутарыць і з прадстаўнікамі медуніверсітэта.

Дырэктар філіяла ПВТ у Гродне Юрый Вайтукевiч дарыць кнігу пра парк міністру эканомікі Уладзіміру Зіноўскаму.
Акрамя ПВТ Уладзімір Зіноўскі наведаў у Гродне прадпрыемства «Контэ Спа», а таксама Каробчыцы, дзе прайшло выніковае пасяджэнне паездкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024