У паліклініцы-даўгабудзе на Вішняўцы пачаліся ўнутраныя працы

Паліклініка на 650 наведванняў у змену — галоўны аб’ект 2017 года ў Гродне. Зараз тут выконваюцца аддзелачныя работы, завяршаецца ўстаноўка шклопакетаў, вядзецца пракладка валаконна-аптычнай сувязі, піша «Гродзенская праўда».

Будынак паліклінікі складаецца з трох функцыянальна звязаных паміж сабой блокаў. У два блокі ўжо пададзена цяпло. У іх размесцяцца паліклінічнае аддзяленне для дарослых на 400 наведванняў у змену з дзённым стацыянарам, а таксама дзіцячае аддзяленне на 150 наведванняў у змену, спецыялізаванае лячэбна-дыягнастычнае аддзяленне, аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі і іншыя.

— Зараз вядзем удакладненне пераліку абсталявання, якое паступіць у паліклініку па лініі Міністэрства аховы здароўя, — распавядае галоўны інжынер УКБ Гродна Ігар Арцыман. — Будуць таксама заключацца тэндарныя дагаворы на набыццё абсталявання.


Паліклініку на Вішняўцы пачалі будаваць у 2013 годзе. Яна неўзабаве ператварылася ў даўгабуд, бо горад не меў сродкаў, каб скончыць працы. Адным з апошніх тэрмінаў называлі 2016 год, але і тады скончыць будаўніцтва не ўдалося. Гарадскія ўлады абяцалі, што ў 2017 годзе паліклініка стане галоўным аб’ектам будаўніцтва ў Гродне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024