Горад

Гродзенскія калекцыянеры пачалі выстаўляць свае багацці ў краме «Багач»

Калекцыі старых марак, банкнот, салдацікаў і ракавінак можна ўбачыць у краме «Багач» на вуліцы Савецкай. Там цяпер будуць выстаўляць свае каштоўнасці гродзенскія калекцыянеры.

На першую выставу прадставілі свае калекцыі: Андрэй Мялешка — маркі першай сусветнай вайны і ранніх пасляваенных гадоў, Аляксандр Якімовіч — банкноты на Гродзеншчыне ў першай чвэрці ХХ стагоддзя, Сяргей Печарыца — нацыянальныя строі розных краін на марках, Дзмітрый Матронiчаў - марскія ракавінкі на марках і самі ракавінкі, Аляксандр Рабкоў - алавяныя салдацікі, Сяргей Стральчонак — калекцыя міліцэйскіх знакаў.

[irp posts="10 297″ name="Гродзенскія калекцыянеры будуць выстаўляць свае зборы ў краме «Багач» на Савецкай"]

Выстаўляць прыватныя калекцыі ў краме «Багач» прапанавала абласное і гарадское кіраўніцтва. Горад аплаціў выраб выставачных стэндаў, а крама для гэтай мэты набыла тры шкляныя шафы.

Гродзенскі калекцыянер Андрэй Мялешка распавядае пра сваю калекцыю марак
«Цяпер мы гатовыя перыядычна выстаўляць калекцыйны матэрыял у краме, — распавядае старшыня народнага клуба калекцыянераў „Скарабей“ Віктар Какарэка. — Выстава там мае пэўныя юрыдычныя нюансы, якія кіраўніцтва павінна ўрэгуляваць з горадам і падатковай. Нас гэта не закранае, але на гандлёвых плошчах выстаўляць нешта без аплаты патрабуе адпаведнага ўзгаднення. З пункту гледжання саміх калекцыянераў - мы гатовыя паказаць сабранае, каб „пахваліцца“ і паглядзець, як рэагуюць гледачы на нашы калекцыі. Заадно мы паказваем, як прапагандуем здаровы лад жыцця».
Гродзенскія калекцыянеры: Сяргей Печарыца, Андрэй Мялешка, Аляксандр Якімовіч, Віктар Какарэка і Аляксандр Рабкоў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024