Расіянін спрабаваў увезці праз Гродзенскую мытню зброю і кнігу Гітлера

Грамадзянін Расіі, які ехаў з Польшчы, спрабаваў увезці ў Беларусь агнястрэльную зброю і баявыя патроны, паведамілі на старонцы рэгіянальнай мытні 28 сакавіка. Легкавы аўтамабіль, у салоне якога знаходзіліся два пасажыры, ехаў праз пункт пропуску «Брузгі», за рулём быў грамадзянін Літвы.

Пры правядзенні мытнага кантролю ў аднаго з пасажыраў, грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, пад верхняй вопраткай знойдзены рэвальвер. У ходзе далейшых праверачных мерапрыемстваў у канструктыўных паражнінах салона аўтамабіля выяўлены 46 патронаў, шрот, двусечны кінжал і кніга 1941 года выдання «Mein Kampf».

Па заключэнні эксперта Упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці патроны з’яўляюцца 9-міліметровымі пісталетнымі баявымі патронамі Браўнінг, а рэвальвер — наразной агнястрэльнай зброяй.

У дачыненні да грамадзяніна Расійскай Федэрацыі па ўзбуджаная крымінальная справа ў адпаведнасці з ч. 1 арт. 333−1 КК, якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да сямі гадоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024