Новы рэкорд: звыш 700 бязвізавых турыстаў наведалі «Аўгустоўскі канал» за выходныя

Рэкордная колькасць бязвізавых турыстаў наведала парк «Аўгустоўскі канал» за мінулыя выхадныя — больш за 700, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Таццяна Лідзяева.

Паводле яе слоў, у адну толькі суботу 25 сакавіка правам наведаць «Аўгустоўскі канал» без візы скарысталіся звыш 500 замежнікаў.

«Гэта чарговы рэкорд, колькасць турыстаў з кожным тыднем павялічваецца. З пачатку сакавіка за ўікэнд у рэгіён заязджалі па 550−600 бязвізавых турыстаў», — адзначыла Таццяна Лідзяева. Яна дадала, што ў асноўным турысты карыстаюцца пунктам пропуску «Прывалка-Райгардас» на беларуска-літоўскай мяжы, і гэта нядзіўна, бо каля 65% бязвізавых гасцей — грамадзяне Літвы.

«У мінулыя выхадныя Гродна прымаў і групу прадстаўнікоў турыстычнага бізнесу з Літвы. Кіраўнікі і прадстаўнікі турфірмаў за два дні пазнаёміліся з найбольш цікавымі для турыстаў аб’ектамі ў самым Гродне і ў яго ваколіцах. Убачаным яны засталіся задаволеныя», — распавяла Таццяна Лідзяева.

З пачаткам сезону Гродна і Аўгустоўскі канал чакаюць яшчэ большай колькасці гасцей. Афіцыйна турыстычны сезон стартуе з 1 мая,
ўсё падрыхтоўкі да яго — у завяршальнай стадыі.

Бязвізавы рэжым у парку «Аўгустоўскі канал», уключаючы Гродна і наваколлі, дзейнічае з 26 кастрычніка. Без візы госці могуць уехаць на тэрмін да пяці сутак на тэрыторыю парку і прылеглыя населеныя пункты Гожскага, Капцёўскага, Адэльскага, Падлабенскага,
Сапоцкінскага сельскіх саветаў Гродзенскага раёна і горад Гродна. За гэты час рэгіён наведалі звыш 6,6 тыс. бязвізавых турыстаў з 33 краін свету.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024