Гродзенскi cпявак MIKITA запісаў кавер на песню Navi для Еўрабачання

Сваім каверам гродзенскi спявак MIKITA вырашыў падтрымаць гурт Navi, якi ў гэтым годзе прадставіць Беларусь на Еўрабачанні.

«Маё першае кавер-відэа я прысвячаю гурту, якім вельмі ганаруся. Гэта відэа — мая павага, маё пажаданне ўдачы NaviBand. Такім чынам я хачу выказаць сваю павагу ім за тое, што яны зрабілі. Яны ішлі да гэтага некалькі гадоў і заслужылі ўсё, што з імі адбываецца апошнія некалькі месяцаў», — распавёў Hrodna.life Мікіта Ігнаценка.

[irp posts="563″ name="Новы сінгл МІКІТА заспяваў па-беларуску. Гэта «Лёс""]

Кавер у спевака атрымалася зрабіць хутка і пры гэтым якасна, шмат у чым дзякуючы сябрам.

«Гэта той выпадак, калі ад ідэі да рэалізацыі праходзіць зусім няшмат часу. Я ўжо паспеў засумаваць па сумеснай працы з Дзімам Нiкалаеўцом і студыяй ToneTwins. Дзіма выдатны аператар, хлопцы выдатныя музыканты і мне вельмі пашанцавала, што чарговы раз з’явілася ідэя, над якой усім нам было так цікава працаваць».

[irp posts="6476″ name="Гродзенскі музыка МІКІТА прадставіў новы кліп у кінатэатры"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024