Навіны

Паштоўкі і перадачкі. Як падтрымаць арыштаваных за Марш недармаедаў

У Гродне за несанкцыянаваныя акцыі пратэсту, што прайшлі 19 лютага і 15 сакавіка, асудзілі на «суткі» чатырох чалавек: Ежы Грыгенчы, Вадзіма Саранчукова, Сяргея Верамеенку і Аляксандра Лаўрэнцьева. Выказаць салідарнасць з імі можна, перадаўшы паштоўкі ці набору прадуктаў.

Паштоўку можна адправіць па адрасе: 230 010, г. Гродна, вул. Гая, 4, ІЧС (Ізалятар часовага ўтрымання).

Для таго, каб перадаць перадачу, вам спатрэбіцца пашпарт. Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», перадачы прымаюць раз у суткі, вага — не больш за 5 кілаграм. Перадаць перадачу можа толькі блізкі сваяк (маці, бацька, сястра, брат, муж, жонка). Або арыштаваны можа напісаць адвакату заяву, што перадачы яму будзе перадаваць іншы чалавек, які не з’яўляецца сваяком, бо сваякі далёка.

Перадаваць можна сродкі асабістай гігіены і ежу (па ежы ёсць абмежаванні!). Таксама можна перадаваць кнігі, часопісы, стрыжні, алоўкі і размалёўкі.

[irp posts="15 915″ name="У Гродне асудзілі на 13 сутак удзельніка пратэсту недармаедаў Аляксандра Лаўрэнцьева"]

Што можна перадаваць:

Туалетная папера

Зубная паста

Зубная шчотка

Мыла

Маленькі ручнік

Вільготныя сурвэткі

Гель для душа, шампунь

Папяровыя сурвэткі

Гігіенічныя пракладкі

Шкарпэткі, майткі

Вопратку і абутак па сезоне (толькі ўсё павінна быць без шнуркоў)

Якую ежу можна перадаваць:

Печыва, вафлі

Цукеркі

Сухафрукты

Вэнджаныя каўбасы і сыры (тое, што не хутка псуецца)

Шакалад

Вада, сокі

Цыгарэты, запалкі

Усе прадукты харчавання пераглядаюцца. Хлебабулачныя, рыбныя і каўбасныя вырабы разразаюцца на некалькі частак, вадкія прадукты пераліваюцца, кансервы адкрываюцца і перакладаюцца ў іншы посуд. Сыпкія прадукты харчавання (цукар і іншае) перасыпаюцца, цукеркі, вафлі, печыва прымаюцца толькі ў разгорнутым выглядзе без абгортак. Пачкі з цыгарэтамі ці тытунем адкрываюцца. Пры гэтым прадукты харчавання не павінны страціць свае спажывецкія якасці.

Абавязкова праверце тэрмін прыдатнасці прадуктаў: не перадавайце прадукты з тэрмінам прыдатнасці, які заканчваецца ў бліжэйшыя дні.


Пасля Маршаў недармаедаў па Беларусі прайшла хваля затрыманняў. Праваабаронцы называюць лічбу больш за 220 чалавек. Гродзенцы Ежы Грыгенчы (13 сутак), Сяргей Верамеенка (15 сутак) і Вадзім Саранчукоў (13 сутак) асуджаныя 14 сакавіка за акцыю 19 лютага. Аляксандр Лаўрэнцьеў (15 сутак) затрыманы пасля акцыі 15 сакавіка.

[irp posts="15 546″ name="У Гродне дэмакратычным актывістам прысудзілі суткі" і штрафы за ўдзел у Маршы недармаедаў"]

Падзяліцца
Меткі: палітыка

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024