Два ўікэнды запар у Гродне ставяцца рэкорды па колькасці бязвізавых турыстаў

У Гродне мінулыя выходныя сталі рэкорднымі па колькасці бязвізавых турыстаў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Таццяна Лідзяева.

За мінулыя выхадныя Гродна наведалі звыш 600 бязвізавых турыстаў. Гэта рэкордны паказчык за час увядзення бязвізавага рэжыму для наведвання абласнога цэнтра і яго ваколіц.

«З надыходам вясны адзначаем рост колькасці турыстаў. Дзве апошнія суботы ў складзе турыстычных груп і індывідуальных турыстаў Гродна наведвалі па 350−400 замежных турыстаў, якія скарысталіся правам бязвізавага ўезду», — адзначыла Таццяна Лідзяева. Яна падкрэсліла, што з канца кастрычніка 2016 года Гродна і наваколлі наведалі звыш 5,8 тыс. бязвізавых турыстаў. Большасць з іх — грамадзяне Літвы. Таксама карыстаюцца папулярнасцю турыстычныя паездкі ў Гродна ў палякаў, латвійцаў і немцаў. Усяго ж Гродна з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму наведалі грамадзяне 32 краін свету.

[irp posts="6400″ name="Падарожнік з Бразіліі ў Гродне: Я ўяўляў сабе Беларусь нейкай забытай савецкай краінай""]

«Гродзенскі кірунак становіцца ўсё папулярней у літоўскіх турыстаў. Усё большую зацікаўленасць выказваюць і тураператары з суседняй краіны. Для знаёмства з патэнцыялам Гродна і наваколля 25 і 26 сакавіка арганізуем для кіраўнікоў турыстычных фірмаў і экскурсаводаў з Літвы рэкламны тур», — сказала Таццяна Лідзяева. У праграме тура наведванне ўсіх гарадскіх музеяў, як самых буйных, так і невялікіх, іншыя важныя для турыстаў аб’екты. Аналагічныя туры для прадстаўнікоў турфірмаў з-за мяжы плануецца правесці перад пачаткам актыўнага сезону не толькі па Гродне, але і па тэрыторыі раёна, а таксама непасрэдна па Аўгустоўскім канале і наваколлі.

[irp posts="10 283″ name="Гродна для турыстаў: не-галоўныя музеі горада, якія варта наведаць"]

Бязвізавы рэжым у парку «Аўгустоўскі канал», уключаючы Гродна і наваколлі, дзейнічае з 26 кастрычніка. Без візы госці могуць трапіць на тэрмін да 5 сутак на тэрыторыю парку і прылеглыя населеныя пункты Гожскага, Капцёўскага, Адэльскага, Падлабенскага, Сапоцкінскага сельскіх саветаў Гродзенскага раёна і горад Гродна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024