У Дзень унутраных войскаў на Савецкай плошчы выступілі кінолагі з сабакамі

Аркестр в/ч 5522 і кінолагі са сваімі сабакамі выступілі ў цэнтры Гродна 18 сакавіка з нагоды Дня ўнутраных войскаў. Калі з міліцэйскім аркестрам многія гараджане знаёмыя, то вось пра службовых сабак ведаюць значна менш. Менавіта да іх выступаў і была прыкаваная найбольшая ўвага.

Кінолагі в/ч 5522 са службовымi сабакамі выконваюць задачы па ахове і суправаджэнню спецкантынгента, пошуку выбуховых і наркатычных рэчываў, пошуку крымінальных пахаванняў, а таксама ахове тэрыторыі вайсковай часткі.

Аляксандр Сяргейчык са сваім службовым сабакам Чарлі выступаў на плошчы першым і паказваў гродзенцам элементы агульнага курсу дрэсіроўкі. Аляксандр з сабакам на службе ахоўвае і суправаджае спецкантынгент. За 2016 год Аляксандр і Чарлі выканалі больш за 200 задач баявой службы.

Аляксандр i Чарлi
Іншы нумар для гродзенцаў паказаў яшчэ адзін спецыяліст-кінолаг, гэтым разам з сапёрна-піратэхнічнай групы, Аляксандр Пiрута з сабакам Еско. Сабаку трэба было вызначыць у якой з пяці торбаў знаходзіцца траціл. З гэтым заданнем Еско справiўся выдатна з першага разу.
Аляксандр i Еско
Пасля выступу ў гродзенцаў была магчымасць зрабіць фатаграфіі на памяць разам з службовымi жывёламі.

Даведка

Дзень ўнутраных войскаў Беларусі адзначаецца 18 сакавіка. У гэты дзень у 1918 годзе ў Віцебску з ліку добраахвотнікаў была сфарміравана асобная каманда канвойнай варты, якая ажыццяўляла функцыі ўнутраных войскаў.

Сёння ў Гродне ўнутранымі войскамі з’яўляецца в/ч 5522. Мэта вайскоўцаў гэтай частцы — забяспечваць спакой на вуліцах Гродна, а таксама бяспеку на розных мерапрыемствах у горадзе.

Падзяліцца
Меткі: жывёлыфота

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024