Бясплатны Wi-Fi з’явіцца на гродзенскім чыгуначным вакзале

Зоны бясплатнага Wi-Fi арганізуе да пачатку лета на вакзалах 19 беларускіх гарадоў МТС на замову Беларускай чыгункі. У Гродзенскай вобласці гэта будуць вакзалы ў Гродне і Лідзе. Карыстацца інтэрнэтам змогуць кліенты любога аператара, трэба будзе толькі прайсці ідэнтыфікацыю па SMS, паведамілі ў прэс-службе МТС.

Хот-споты з’явяцца ў залах чакання ды холах і змогуць абслугоўваць шмат карыстальнікаў. МТС забяспечыць хуткасць дзякую 4G і аптвалакну.

Карыстацца інтэрнэтам можна будзе, пацвердзіўшы асобу — у адпаведнае поле трэба будзе ўвесці свой нумар тэлефону, пасля чаго на яго прыйдзе SMS з паролем. Ідэнтыфікацыя карыстальнікаў - патрабаванне беларускага заканадаўства.

Бясплатны Wi-Fi з’явіцца на вакзалах у гарадах: Мінск, Орша, Маладзечна, Барысаў, Баранавічы, Ліда, Гродна, Лунінец, Брэст, Пінск, Гомель, Жлобін, Калінкавічы, Магілёў, Асіповічы, Бабруйск, Крычаў, Віцебск і Полацк.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024