Трох затрыманых на Маршы недармаедаў у Гродне адпусцілі, аднаго завезлі ў Ленінскі РАУС

Трох затрыманых пасля акцыі пратэсту ўвечары 15 сакавіка адпусцілі, склаўшы пратаколы па артыкуле 23.34 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў»), паведамілі гродзенскія прадстаўнікі Праваабарончага цэнтру «Вясна». Аляксандр Лаўрэнцьеў з АГП, адзін з найбольш актыўных выступоўцаў, правёў ноч у ізалятары, а зараз будзе знаходзіцца ў РАУСе, яго будзе чакаць суд.

Нагадаем, пасля несанкцыянаванага гарадскімі ўладамі Маршу недармаедаў, які 15 сакавіка сабраў ад 800 да 1000 чалавек, распачаліся затрыманні. Каля 19.30 схапілі Аляксандра Лаўрэнцьева, які выступаў з мегафонам. Таксама міліцыянты ў цывільным затрымалі 16-гадовага падлетка, але потым адпусцілі. На актывістаў, якія неслі расцяжку з фотаздымкамі затрыманых лідараў апазіцыі на Савецкай плошчы напалі невядомыя і пачалі гвалтоўна запіхваць у «Газель». Адну жанчыну гродзенцы не дазволі затрымаць, узяўшы ў кола невядомых, якія аказаліся амапаўцамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024