Гродзенская міліцыя шукае пацярпелых ад дзеянняў махляра. 22 лютага ў АУС адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна быў зарэгістраваны матэрыял праверкі ў дачыненні да 34-гадовага Пялейка Аляксандра Тадэвушавіча, паведамляе TUT.BY са спасылкай на прэс-службу УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Мужчына падазраецца ў невыкананні даўгавых абавязацельстваў перад фізічнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі і юрыдычнымі асобамі. Мужчына пазычаў грошы нібыта на развіццё свайго бізнесу, абяцаючы вярнуць людзям вялікія сумы з працэнтамі. Такім чынам ён сабраў больш за 500 тысяч долараў.

Толькі ў Гродне аказалася восем пацярпелых. Праваахоўнікі не выключаюць, што падманутых людзей можа быць больш.
Пацярпелых ад ашуканскіх дзеянняў просяць звяртацца ў АБЭЗ АУС адміністрацыі Ленінскага раёну г. Гродна па адрасе: г. Гродна, вул. Дубко, 5 (тэл. 796−846 і 796−845).